Галоўная / Праца і заработная плата / Абмежаванне памера вылічэнняў з заработнай платы

Абмежаванне памера вылічэнняў з заработнай платы

Права наймальніка рабіць вылічэнне з заработнай платы сумы ўрону, прычыненага работнікам наймальніку, прадугледжана часткай 1 артыкула 408 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) у памеры які не перавышае сярэдняга месячнага заробку і падпунктам 3.6. пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» (далей – Дэкрэт) у памеры да трох сярэднямесячных заработных плат работніка.

Часткай 2 артыкула 408 ПК вызначана, што распараджэнне наймальніка аб пакрыцці ўрону павінна быць зроблена не пазней двух тыдняў з дня выяўлення прычыненага работнікам урону і звернута да выканання не раней 10 дзён з дня паведамлення аб гэтым работніку.

Часткай 1 артыкула 108 ТК і падпунктам 3.6. Дэкрэта прадугледжана, што пры вылічэнні ўрону, прычыненага наймальніку, пры кожнай выплаце заработнай платы памер такога вылічэння не можа перавышаць 50% заработнай платы, належнай да выплаты работніку.

 

 

 

Галоўны дзяржаўны інспектар працы

аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства

аб працы Гродзенскага абласнога упраўлення

Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы

Сало А.Ул.

29.06.2018