Афіцыйны сайт
12 верасня 2017

15 верасня 2017 года ў 15 гадзін Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы запрашае на першы фестываль кнігі “Зоркі лідскіх небасхілаў”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

 Упершыню фестываль адбудзецца ля помніка Францыска Скарыны. Удзел у мерапрыемстве прымуць:

- студыя сярэднявяковага танца “Стэла”,

- рыцары Лідскага замка з тэатралізаваным прадстаўленнем,

- гурт сярэднявяковай музыкі “Скудрынка”,

- выступленне салістаў Лідскага эстраднага аркестра,

- ваеннаслужачыя Лідскага пагранатрада,

- званары касцёла Узвіжання Святога Крыжа.

Гасцям прапануюць адзнаёміцца з выставамі паліграфічнай прадукцыі, матэрыяламі кніжных выстаў  “Летапіс друку Беларусі” і “Лідчына літаратурная”, прыняць удзел у майстар-класе “Рукапіснае пісьмо”. 

У гэты вераснёўскі дзень наведвальнікаў таксама чакае літаратурна-гістарычная імпрэза з удзелам мясцовых літаратараў, краязнаўцаў, прадстаўнікоў рэдакцый газет і часопісаў, тыпаграфіі, Лідскага райвыканкама, духавенства.

Канцэпцыя свята прадугледжвае ушанаванне нашых першаасветнікаў і друкароў і ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў стварэнні кнігі.

Фестываль разлічаны на людзей самага рознага ўзросту.