15.11.2021

30 лістапада - 8 снежня 2021 года адбудзецца адкрыты дыстанцыйны конкурс “#МузыкалкаЛіда – 2021”

 30 лістапада - 8 снежня 2021 года

Адкрыты

дыстанцыйны конкурс

“#МузыкалкаЛіда – 2021”

(Гродзенская вобласць, г. Ліда)

запрашае зноў прыняць удзел у сваёй музычнай гісторыі ўсіх таленавітых выканаўцаў, якія займаюцца інструментальнай і вакальнай творчасцю.

Галоўная мэта конкурсу - падтрымка і папулярызацыя вакальнага і інструментальнага мастацтва, развіццё творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых, абмен вопытам у галіне культуры і адукацыі.

У конкурсе могуць прымаць удзел выканаўцы да 8 і старэйшыя за 20 гадоў.

Адкрыты дыстанцыйны конкурс “#МузыкалкаЛіда – 2021” чакае сваіх гасцей і ўдзельнікаў!