Афіцыйны сайт

АТТ Лiдскае пiва

Кантактная інфармацыя                                                                          

Генеральны дырэктар – Аўдрыўс Мікшыс 
Тэл.: +375 (154) 53-53-01
Факс: +375 (154) 53-53-03
E-mail: pivo@lidskoe.by 
Сайт завода: www.lidskae.by 
Адрас: 231300 Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Міцкевіча, 32

 

 

 

 

ААТ «Лідскаепіва» - адзін з лідараўпіваварнайгаліны ў Рэспубліцы Беларусь. Прадпрыемствавырабляепіва ў шклянойбутэльцы 0,33 і 0,5 л., у ПЭТ бутэльках 1 л., 1,5 л. і 2 л., у кегах. Акрамяасноўнагапрадукта - піва - завод выпускаетаксамаслабаалкагольныянапоі, натуральны квас браджэння, безалкагольныягазаваныя, сокаўтрымальныя, энергетычныя і функцыянальныянапоі, пітнуюваду. У 2014 годзелідскіпіўзаводпершымсярод буйных піваварныхпрадпрыемстваўпачаў выпуск крафтавага (аўтарскага) піва «КалекцыяМайстра» (раней - "Коллекция пивовара").

Буйныя міжнародныя брэнды давяраюць «Лідскаму піву». З 2014 года прадпрыемства валодае ліцэнзіяй на выпуск піва прэміум-класа Warsteiner, з 2015 - ліцэнзіяй на выпуск напояў PepsiCo (Pepsi®, Mirinda®, 7UP®).

ААТ «Лідскае піва» - найстарэйшы з дзеючых піўзаводаў рэспублікі. У 2016 годзе кампанія адзначыла свой 140-ці юбілей і атрымала 140-ую ўзнагароду. Традыцыі броварства, вопыт майстроў-півавараў, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, пастаяннае тэхналагічнае пераўзбраенне вытворчасці - вось складальнікі поспеху, якія дазваляюць прадпрыемству вырабляць якасную і запатрабаваную на рынку прадукцыю.

ААТ «Лідскае піва» - першае прадпрыемства піваварнай галіны рэспублікі, якое атрымала міжнародны сертыфікат бяспекі харчовай прадукцыі ІСО 22000: 2005, які гарантуе спажыўцу бяспеку выпускаемай прадпрыемствам прадукцыі.

Сетка рэгіянальных аддзелаў продажаў ААТ «Лідскае піва» размешчана па ўсёй рэспубліцы: Мінск, Гродна, Віцебск, Брэст, Гомель, Магілёў. Прадукцыя завода цэніцца за мяжой, экспартуецца ў Расію, краіныПрыбалтыкі і інш.

У 2009 годзе ААТ «Лідскаепіва» ўвайшло ў склад міжнароднагаканцэрна «OLVI» (Фінляндыя). Побач з беларускімпрадпрыемствам у групу «OLVI» уваходзяцьпіваварныяпрадпрыемствыA.LeCoq(Эстонія), CesuAlus (Латвія), VolfasEngelman(Літва) і Olvi (Фінляндыя). У асноўнымспісе NASDAQ OMX HelsinkiLtdакцыі «OLVI» каціруюцца з 1998 года.