Афіцыйны сайт

ВУП Iнструментальшчык

Кантактная інфармацыя

Дырэктар - Ліпскі Уладзімір Станіслававіч

Тэл. / Факс: +375 (154) 52-63-41, 52-33-82

E-mail: instrum@tut.by

Адрас: 231300 Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Савецкая, 70

 Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Iнструментальшчык» вырабляе:

• тэхналагічнае абсталяванне: штампы, формы ліццёвыя, нестандартнае абсталяванне, механічную апрацоўку;

• дзверы ўваходныя сталёвыя у жылыя і грамадскія будынкі і памяшканні;

• дэкаратыўныя мастацкія вырабы:

• мастацкая коўка выконваецца пераважна па індывідуальнай замове.

 Мастацкія вырабы могуць быць выкананы як у стылі мінімалізму, так і здзіўляць вычварнымі класічнымі завіткамі - пад'язныя ўваходныя сталёвыя дзверы.

 Унітарнае прадпрыемства «Iнструментальшчык» - гэта:

  дапамогa ў рашэнне задач любой складанасці;

  індывідуальны падыход да кожнага кліента;

  мантаж і гарантыйнае абслугоўванне ўласных вырабаў.

 Дзверы ўваходныя сталёвыя (пад'язныя, двухстворкавыя), часткова зашклёныя і ўцепленыя.

Складаецца з двух створак: вузкай і шырокай. Выраблены згодна канструктарскай дакументацыі з сталёвага ліставога пракату таўшчынёй 2мм. Дзвярная скрынка выкананая ў выглядзе квадратнай трубы. Для паляпшэння цеплаізаляцыйных якасцяў паражніна дзвярэй запоўнена пенапластам. Паверхня пакрываецца грунтам і афарбаваная фарбай WS- Plast M 4200. Гэтая фарба надае дзвярам прыемны эстэтычны выгляд, устойлівыя ў жорсткіх атмасферных умовах. Наносіцца пульверызатарам, валікам, пэндзлем. Схаванае размяшчэнне завес палатна дзвярэй засцерагае яе ад здыму.

Прадпрыемства-вытворца мае права ўносіць змены ў канструкцыю дзвярэй, не пагаршаючы яе якасцi і эксплуатацыйных характарыстык.

 Даводчык. Двуххуткасны гідраўлічны даводчык "DIPLOMAT" усталёўваецца на металічную дзвер для яе плыўнага і бясшумнага зачынення. Працуе ў двух рэжымах: хуткага і павольнага зачынення. Рычаг даводчыка складаецца з дзвюх частак і мае магчымасць раз`яднацца пры неабходнасці знаходжання дзвярэй ў адкрытым становішчы працяглы час.

 - Вароты прамысловыя і бытавыя, брамкі, платы;

- Лесвічныя і балконныя агароджы;

- Аконныя рашоткі;

 Лаўка - адна з самых неабходных складнікаў элементаў дэкору прысядзібнага ўчастка, парку, сквера. Характэрнай асаблівасцю з'яўляецца спалучэнне розных матэрыялаў, напрыклад, дрэва з металам. Такое спалучэнне дазваляе дамагчыся дастатковай трываласці і камфорту.