Афіцыйны сайт
26 лістапада 2019

22 лістапада ў Палацы культуры горада Ліды адбылося раённае свята “Дажынкі”, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

 Галоўнымі персанажамі свята сталі Залатая Восень Ураджаеўна, Жыцень і Талака, якія сустракалі гасцей з удзячнасцю за плённую працу, жадалі багацця і дабрабыту ў наступным годзе. Фае ўпрыгожвалі разнастайныя яркія кампазіцыі з сельскагаспадарчай прадукцыі гэтага года.

Гарачы водгук выклікала ў лідчан выстава-конкурс Лепшы каравайі Лепшы сноп.Тутразгарнулася сапраўднае саперніцтва паміж духмянымі кулінарнымі шэдэўрамі і мастацкімі творамі з каласоў, а віталі гледачоў самыя прыгожыя дзяўчаты Лідскага раёна, якія прэтэндуюць на ўдзел у абласным адборачным туры на Нацыянальны конкурс прыгажосці Міс Беларусь-2020”.

Пралогам святочнай праграмы стаў стылізаваны абрад, прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю і першаму запальванню хатняга ачага свечкі з воску ў кошыку з жытам, што прыносіць багацце і шчасце.

Свае музычныя віншаванні дарылі лепшым працаўнікам аграпрамысловага комплексу творчыя калектывы Лідчыны: фальклорныкалектыў Талер, узорныансамбльтанца Забавушка, эстраднаястудыя Акцэнт, ўзорныансамбльтанца Крышталікі, народнаяэстраднаястудыя Ліда-мюзікл.

Фінальным акордам свята стала заліхвацкая праграма ансамбля Гуляй, казак!.

http://lidanews.by/news/life/18329news.html

https://tv-lida.by/2019/11/22/v-lide-proshli-rajonnye-rajonnye-dozhinki-foto/