5 лістапада 2019
3-4 лістапада ў Мінску адбыўся VI Міжнародны фестываль “New Style”
Выканаўцы і творчыя калектывы з
розных гарадоў Беларусі і краін блізкага замежжа прыехалі ў Мінск, каб
прадставіць свае рэгіёны і цэнтры дзіцячай творчасці.
Ўдзельніца гуртка эстраднай песні“Милашки”Палаца культуры горада Ліды Кацярына Місюля з поспехам выступіла на конкурсе і
стала лаўрэатам III ступені ў намінацыі “вакальная
творчасць”,ўзроставая катэгорыя 9-10 гадоў. Кіраўнік калектыву –Ірына Белайц.
Віншуем юную лідчанку з чарговай
перамогай і жадаем новых творчых дасягненняў!


