Афіцыйны сайт
11 кастрычніка 2019

Арт-фестываль “Чтобы осень была золотой”

1 кастрычніка, у рамках абласной дэкады Золотой возраст”,Палац культуры горада Ліды прымаў гасцей першага арт-фестывалю для пажылых людзей “Чтобы осень была золотой”.

Адкрыў мерапрыемства дыялог у форме пытанне-адказз удзелам сацыяльных і дзяржаўных службаў. Спецыялісты адказвалі на разнастайныя пытанні пенсіянераў і правялі кансультацыі.

 У холе разгарнулася выстава Все таланты в гости к нам, якую прадставілі ўдзельнікі намінацыі дэкаратыўна-прыкладная творчасцьконкурсу Креативный возраст. Яркія вышытыя карціны, адзенне з валянай воўны, вязаныя вырабы, ўпрыгожванні са скуры і бісеру – ўсё гэта дадало яркіх фарбаў святу.

Затым усіх прысутных запрасілі ў малую залу, дзе на сцэне больш за 30 удзельнікаў, якія сталі фіналістамі адборачнага тура намінацыі “творчасць, дэманстравалі свае таленты ў розных жанрах выканальніцкага кірунку - вакал, хор, мастацкае слова, аўтарскія вершы, фальклор. Самадзейныя артысты падарылі прысутным незабыўнаесвята душы. Поўная зала гледачоў шчыра ўспрымалакожнае выступленне і дзякавала бурнымі апладысментамі.

Усе ўдзельнікі конкурсу Креативный возрастатрымалі зарад станоўчай энергіі, неабходны для стварэння творчых нумароў, а іх талент па праву быў адзначаны дыпломамі і сувенірамі.

Працягам фестывалю стала гульня-імправізацыя “Битва разумов или 60+. Па традыцыі вядучым выступіў кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў “Стальная крыса” і членбеларускага тэлевізійнага клуба «Что? Где? Когда?» Сяргей Вераціла. Сама гульня праходзіла ў некалькі тураў, дзе ўзровень пытанняў паступова ўскладняўся. Каманды з тэмпераментам абмяркоўвалі магчымыя варыянты адказаў, рабілі здагадкі і высновы. Падтрымка заўзятараў вельмі дапамагала і настройвала на пазітыўны лад, а музычныя паўзы стваралі добры настрой пасля слоўных баталій.Асаблівасцю гульні стаў спецыяльны прыз за адказ натэматычнае пытанне ад супрацоўнікаў Лідскага РАНС-пажарны апавяшчальнік.

Фестываль яшчэ раз пацвярджае, што сталыя людзі, забыўшыся пра стомленасць і свой узрост, умеюць самі радавацца жыццю і яшчэ прыносіць радасць сваёй творчасцю іншым.

Выдатнае, яркаеі запамінальнаесвята – дзеліцца ўражаннямі Ангеліна Курганская. – Ўразіла душэўнасць і адкрытась маіх аднагодкаў. Мы пазнаёміліся, знайшлі агульныя інтарэсы і, ўпэўнена, нашы сустрэчы працягнуцца.

Фінальным акордам фестывалю стаў рэтра-вечар Танцевальный круизз удзелам групы “Премия”. Шмат добрай музыкі, вясёлыя жарты, шчырыя віншаванні і пажаданні стварылі цёплую атмасферу, нягледзячы на восеньскае надвор’е.

Спадзяемся, што такі фестываль яшчэ не адзін раз збярэ нас пад сваім пачаткам. Бо гэта такая выдатная магчымасць забыца пра бытавыяпраблемыі ўспомніць пра тое, што пакуль ты здольны радавацца – старасць ніколі не знойдзе цябе! - кажа Святлана Рачко, прадстаўніца старэйшага пакалення горада Ліды.