Афіцыйны сайт
29 жніўня 2017

ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” 26 жніўня 2017 года прыняў удзел у рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”

 “А ў восень работ восем” - так называлася праграма прэзентацыі падворка ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” на рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, які адбыўся 26 жніўня 2017 года ў Гродзенскім раёне на Аўгустоўскім канале. У рамках гэтага фестывалю прайшлі яшчэ два яскравыя самабытныя фестывалі: адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” і III тур абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.                                                                                         
 У выніку ўсіх гэтых мерапрыемстваў філіялы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці ” атрымалі наступныя ўзнагароды:       
- аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры атрымаў дыплом лаўрэата I ступені “За рэканструяваны мясцовы строй касцюма”;                   
- дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Лепшы фальклорны калектыў” атрымаў фальклорны гурт “Талер” аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры;              

 - удзельнікі філіяла “Ваверскі Дом культуры” атрымалі два дыплома: Ясюкайціс Тарэза Юзэфаўна дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі “Лепшы выканаўца народнай песні”, Машкала Дыяніз Іванавіч дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Лепшы народны музыка”;                                                                                     - удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Ойра” філіяла  “Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр” атрымалі два дыплома: дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі “Лепшы танцавальны калектыў побытавых танцаў” і спецыяльны прыз і дыплом “За арыгінальнае адлюстраванне танцавальнай спадчыны свайго краю”;

- аматарскае аб’яднанне “Ульяніца” філіяла “Ганчарскі Дом культуры” дыплом у намінацыі “За пераемнасць народных традыцый”;              

- спецыяльны дыплом і падарунак “За лепшую рэжысуру прэзентацыі падворка” атрымаў аддзел метадычный і дасугавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.