Галоўная / Навiны раёна
14.01.2020

Яркае святло каляднай зоркі

Традыцыйна ў пачатку студзеня Палац культуры горада Ліды запрашае на вялікі калядны канцэрт.

Каляды - гэта добраесямейнае свята, якое дорыць людзям цяпло, веру і любоў, таму творчыя калектывы ўстановы кожны раз імкнуцца парадаваць лідчан яркімі канцэртнымі нумарамі, прычым заўсёды ўносяць у іх нешта новае.

Ужо з парога атмасфера зімовай казкі стварала чароўны настрой - і дарослыя, і дзеці з задавальненнем рабілі здымкі на фоне тэматычных фотазон.

У гэты раз у канцэрце прынялі ўдзел усе калектывы Палаца культуры са званнем народныі ўзорны. Выканальніцкае майстэрства, калектыўная зладжанасць, артыстызм удзельнікаў выклікалі шчыраезахапленне гледачоў. Маляўнічыя дэкарацыі і светавое афармленне эфектна дапоўнілі праграму. Лідчане пачулі як ужо ўпадабаныя творы, так і новыя кампазіцыі.

Абстаноўка добразычлівасці і пазітыву ў глядзельнай зале ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы.  Любімыя песні і музыка стваралі добры настрой гледачам – яны з удзячнасцю прымалі цёплыя пажаданні і шчыра апладзіравалі выканаўцам.

Адмысловымі гасцямі праграмы стала сям'я Качура - лаўрэаты III ступені конкурсу Сям'я годаБеларусі. Сямейная пара разам з дзецьмі выканала песню, якая з захапленнем была прынятая публікай.

Канцэртная праграма стала сапраўдным святам, як для гледачоў, так і для артыстаў.

​​​​​​​