Афіцыйны сайт
3 лютага 2020

Ліда рыхтуецца да правядзення заключнага этапа адборачных тураў да міжнародных конкурсаў «Славянскага базару ў Віцебску»

    Асноўныя яго мерапрыемствы запланаваны на 14 сакавіка. Рабочая група аргкамітэта ўжо паглядзела тэхнічныя магчымасці Палаца культуры горада і наведала Лідскі замак, дзе, як мяркуецца, адбудзецца жараб'ёўка ўдзельнікаў заключнага этапа адборачных тураў да міжнародных конкурсаў у рамках XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». У Ліду з 12 па 14 сакавіка з'едуцца таленты з усёй рэспублікі. Гродзеншчыну прадстаўляць будуць дзве дзяўчынкі, навучэнкi Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.