Афіцыйны сайт
14 снежня 2020

Навагодні настрой набірае абароты!

 13 снежня творчы калектыў Палаца культуры горада Ліды прадставіў вулічную музычна-гульнявуюэкспрэс-забаўкудля ўсёй сям'і Арт-Street-Ёлка.

Мноства рабят, іх бацькі, дзядулі і бабулі з нецярпеннем чакалі пачатку мерапрыемства ля галоўнай ёлкі горада. Адкрылі свята смешныя Зайцы, прыгожая Ёлачка і вясёлая Цётухна Забава. Дзеці з радасцю адгадвалі загадкі, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, танцавалі, вадзілі карагоды і спявалі навагоднія песенькі. Ўсе разам змаглі перамагчы Каралеву Мышыльду са злосным Вірусам. З радасцю сустрэлі Дзеда Мароза, Снягурку і сімвал 2021 года  дружалюбнага Бычка.

Вечар прайшоў на пазітыўнай хвалі і ў прыўзнятым настроі. Маленькія лідчане атрымалі ўнікальную магчымасць асабіста падзякаваць Дзеда Мароза за падарункі і выкананыя жаданні. Дапоўнілі свята выязны гандаль і фотасесіі ў арыгінальных навагодніх інсталяцыяхз героямі прадстаўлення.

 

ФОТА