Галоўная / Навiны раёна
27.01.2020

“НЕЗАБЫТЫЯ КЛАСІЧНЫЯ РАДКІ!”

 23 студзеня 2020 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся бібліямарафон “Да здравствует классика!”. Дадзенае мерапрыемства стала адным з ключавых, якія праводзяцца бібліятэкай у рамках месяца класічнай літаратуры “Незабытыя класічныя радкі”.

 

Бібліятэкары распавялі пра цікавыя факты з біяграфіі беларускіх і рускіх класікаў ХІХ і ХХ стагоддзяў і пра гісторыю стварэння іх твораў, а таксама правялі турнір знаўцаў “Па творах класікаў 19-20 ст.ст.”. Як аказалася, сучасная моладзь ведае беларускіх і замежных класікаў і чытае іх творы.

У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу сярод чытачоў раённай бібліятэкі “Самы актыўны чытач класікі 2019 года”. Прызёр конкурсу – Ліцкевіч Лідзія Фёдараўна.

Госці мерапрыемства пазнаёміліся з членамі літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, якое дзейнічае пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Лідскія паэтэсы Таццяна Сямёнава і Тэрэса Смольская пазнаёмілі маладое пакаленне са сваёй творчасцю і прачыталі свае вершы.

Сярод удзельнікаў сустрэчы карысталася папулярнасцю і арганізаваная да мерапрыемства выстава “Шэдэўры літаратурнага свету”, каля якой супрацоўнікі бібліятэкі правялі бібліяграфічны агляд “Любімых кніг знаёмыя прыметы”.

Удзельнікамі першага бібліямарафона сталі навучэнцы Лідскага каледжа. У далейшым бібліятэкары плануюць практыкаваць правядзенне падобных бібліямарафонаў для рознай мэтавай аўдыторыі.

 

https://tv-lida.by/2020/01/24/kollektiv-lidskoj-rajonnoj-biblioteki-organizoval-bibliomarafon/?fbclid=IwAR31vTIOLsiJWZS3EJijB1RWdOH0b21T7c-1cd_neZw2fFZtFc3pLwD3kl4