Афіцыйны сайт
11 верасня 2019

Новыя адкрыцці і знаёмствы ў Літве

Набірае сілу трансгранічны праект "Умацаванне самабытнасці сельскіх раёнаў шляхам развіцця традыцыйных рамёстваў і турызму «ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гг. пад кароткай назвай "Вёска – крыніца  культуры".

З 19.08. па 23.08.2019 г. беларускі экіпаж у складзе кіраўніка праекта, этнографа і знешняга эксперта, кіруючыся прафесійнымі ведамі мясцовасці літоўскіх партнёраў, праводзіў экспедыцыі і палявыя даследаванні. Спецыялісты абедзвюх краін наведалі Шальчынінкскі раён ля межаў Літвы з Беларуссю, г. Тракай і в. Рыкантай Тракайскага раёна, рэгіянальны парк Нерыс, гістарычны рэгіянальны парк Дзевянішкес і этнавёскі па шляху руху.

Прайшлі плённыя і насычаныя інфармацыяй сустрэчы з адміністрацыяй і супрацоўнікамі Шматфункцыянальнага Універсальнага Цэнтра в. Рыкантай Тракайскага раёна, рэгіянальнага парку Нерыс, музея народнага побыту Літвы, Гістарычнага рэгіянальнага парку Дзевянішкес, Нацыянальнага Культурнага Цэнтра Літвы у г.Вільнюсе.

Былі зафіксаваныя ўзоры ткацтва першай і другой паловы ХХ ст., якія маюць агульную характарыстыку з беларускім тэкстылем і элементы адзення, якія сведчаць аб міграцыі насельніцтва прыгранічных зон дзвюх краін. Не ўзнікла маўленчага баръера – старэйшае пакаленне ведае чатыры мовы: рускую, беларускую, літоўскуюі польскую.

Дзякуючы суладнай праграме ўзаемадзеяння, запланаваныя задачы збору інфармацыі па тэкстылюі вывучэнні маршруту прыгранічнай тэрыторыібылі паспяхова выкананы.

На бліжайшай перспектыве: падрабязны навуковы аналіз і класіфікацыя назапашанага матэрыялу. З пашырэннем аб'ёму працы да этнолага падключыцца эксперт па народным касцюму і майстры па ткацтву. Распрацоўваецца культурны маршрут для наведвання вёсак Лідчыны, які ўваходзіць у трансгранічны праект, экалагічным і карысным для здароўя спосабам.

Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.