Афіцыйны сайт
5 жніўня 2021

Праца хлебароба вельмі нялёгкая - зарплата зарплатай, але падтрымаць людзей, якія ўбіраюць ураджай у палях, зараз важна

На Лідчыне вырашылi зрабіць так: раённае аб'яднанне «Белая Русь» ініцыявала пакупку спецыяльных тэрмасумак, каб камбайнеры заўседы мелі пры сабе астуджаную ваду ці гарачую гарбату. 

Падтрымалі ініцыятыву грамадскія аб'яднанні Лідскага раёна. У прыватнасці, тэрмасумакі аграрыям у поле прывёзлі кіраўнікі мясцовых арганізацый ГА "Белая Русь"  «Беларускi фонд міра», «Беларускi саюз жанчын», “БРСМ”, “Беларускі прафсаюз работнікаў АПК”.


Прэс-служба Лідскага райвыканкама.