Галоўная / Навiны раёна
25.10.2021

Прэзентацыя кнігі "Выток пачынаўся ад Гаўя"

20 кастрычніка Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі літаратары, а менавіта члены літаб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідская газеты". Падставай для сустрэчы стала прэзентацыя кнігі Ірэны Сліўко "Выток пачынаўся ад Гаўя".
 Ірэна Нікадзімаўна Сліўко нарадзілася ў в.Залейкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці на граніцы двух раёнаў - Іўеўскага і Лідскага, якія раздзяляе рака Гаўя.
 Творы, змешчаныя ў кнізе, напоўнены светлымі чалавечымі пачуццямі: бязмернай любоўю да малой радзімы, да тых мясцін, дзе пачынаўся яе выток, і праходзілі дзяцінства і юнацтва, пачынаючы з далёкіх часоў узнікнення вёскі і да цяперашняга часу. Аўтар адкрывае перад чытачом свае таямніцы душы - шчырую любоў да родных, да жыхароў вёскі, непаўторнае каханне, захапляецца прыгажосцю навакольнай прыроды.
 Аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі прысвяціў новы выпуск анлайн-праекта "Літаратурнае сузор'е Лідчыны" жыццю і творчасці пісьменніцы і падрабязна спыніўся на яе кніге "Выток пачынаўся ад Гаўя".
 Адзін з экземпляраў гэтай кнігі Ірэна Нікадзімаўна падаравала і падпісала для Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.