Афіцыйны сайт
29 лістапада 2019

Раённы семінар «Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі і СНІДу. Праблема ўжывання наркотыкаў у маладзёжным асяроддзі» прайшоў у Лідскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці

 28 лістапада, напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, у Лідскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы семінар па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.

         Ясюкайць Вольга – загадчык аддзела грамадскага здароўя ДУ «Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», расказала аб праблемах распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі сярод насельніцтва Лідскага раёна і арганізацыю работы па прафілактыцы ВІЧ/СНІД.

         Кумпель Лаліта – загадчык дзіцячым аддзелам ДУ «Палац культуры г. Ліды» падзялілася вопытам уцягвання дзяцей і моладзі ў інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу і фарміраванню здаровага ладу жыцця.

         Пра праведзеных  мерах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі спецыялістамі Бярозаўскага гарадскога Дома культуры ў г. Бярозаўцы распавёў Сабалеўскі Яўген – загадчык аддзела па працы з моладдзю ДУ «Бярозаўскі гарадскі Дом культуры.

         Загадчыкі сельскімі ўстановамі культуры расказалі аб арганізацыі дзейнасці па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў аграгарадках Лідскага раёна.

         Удзельнікі семінара падвялі вынікі за круглым сталом, дзе абмеркавалі новыя формы прафілактычнай работы з дзецьмі і падлеткамі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, актуальныя праблемы ў рабоце па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.