Афіцыйны сайт
19 сакавіка 2021

РЭТРА-СУСТРЭЧА “СТАРЫ ПАТЭФОН”

17 сакавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання ДУ “ЛРТЦСАН” і іх бацькоў, сябраў ДА “БелТІЗ” Лідскага раёна і пажылых чытачоў бібліятэкі была падрыхтавана рэтра-сустрэча “Стары патэфон”, якая дазволіла ўсім прысутным перамясціцца назад у мінулае, акунуцца ў жыццё савецкага народа.

Госці здзейснілі падарожжа ў 70-я, 80-я гады мінулага стагоддзя, каб успомніць некаторыя значныя падзеі тых гадоў, любімыя песні, фільмы, людзей, якія радавалі і здзіўлялі. Зайшоўшы ў бібліятэку, чытач пагрузіўся ў часы Савецкага Саюза. Афармленне, музычнае суправаджэнне, рэчы – усё нагадвала той стары, добры час. З задавальненнем удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах аб цэнах і таварах, кінафільмах і песнях, пра гісторыю і геаграфію СССР.

Успомнілі вельмі многае: гэта і крылатыя фразы кінематографа, і песні з любімых фільмаў, якія адразу ж станавіліся народнымі, любімыя тэлеперадачы, газеты і часопісы. Успаміналі, як сустракаліся з сябрамі, гулялі, хадзілі ў бібліятэкі, чыталі кнігі, наведвалі кінатэатры, слухалі радыё.

З парога чытальнай залы госці траплялі ў абставіны, дзякуючы якім кожны змог пагрузіцца ў эпоху СССР. Увазе гасцей была прадэманстравана кніжна-прадметная выстава “Назад у СССР”, дзе былі прадстаўлены прадметы і кнігі таго часу. Тэматычная выстава з прадметамі побыту, атрыбутыкай, фатаграфіямі і кнігамі савецкага перыяду стала не толькі яркім упрыгожваннем мерапрыемства, але і выклікала вялікую цікавасць у прысутных. Нікога не пакінула раўнадушным наведванне імправізаванага музея, усіх захапіла атмасфера таго часу, а прадстаўленыя экспанаты сталі сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства.

Для гасцей рэтра-сустрэчы таксама была падрыхтавана цікавая культурная праграма. На працягу ўсяго мерапрыемства свае яркія музычныя падарункі дарылі Вольга Мікша, Яўген Данілаў, а таксама навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 13 г. Ліда” пад кіраўніцтвам Святланы Каукяліс. Кожны жадаючы мог спяваць і танцаваць пад вядомыя хіты. Атмасфера маладосці і жывая музыка зараджалі прысутных станоўчай энергіяй, дарылі мноства выдатных хвілін зносін.

Калі ж рэтра-вечар падышоў да канца, аказалася, што былыя жыхары краіны Саветаў памятаюць многае і з вялікім задавальненнем гатовы падзяліцца вопытам і яркімі ўспамінамі з кожным.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынга 

ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” 

Сандакова Кацярына Станіславаўна