Афіцыйны сайт
29 жніўня 2017

Свята кошыка ўпершыню адбылося ў філіяле “Ёдкаўскі Дом культуры” дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

  “Кошык плесці – не байкі весці”, - кажуць у народзе, і з гэтым нельга не згадзіцца пасля Свята кошыка, якое ўпершыню адбылося ў філіяле “Ёдкаўскі Дом культуры” дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Галоўнымі гасцямі свята сталі майстры па лазапляценню Войсят Елена Генрыхаўна з аграгарадка Крупава, Дзербук Канстанцін Канстанцінавіч і Крупа Фёдар Паўлавіч з аграгарадка Пескаўцы. Яны са ўсёю шчырасцю сэрца падзяліліся з гледачамі свята сакрэтамі і таямніцамі гэтага старажытнага беларускага рамяства, расказалі калі трэба збіраць лазу, як яе падрыхтоўваць, паказалі тэхнікі пляцення і вырабы з лазы.

Арганізаваная выства плеценых вырабаў “Ад мінулага да сучаснага” ўразіла разнастайнасцю матэрыялаў, бо гэта не толькі вырабы з лазы, але і з нітак, вяровак і паперы. Экспанаты з усяго Лідскага раёна дзівілі вока сваёю самабытнасцю і прыгажосцю. Філіялы “Беліцкі Дом культуры” і “Мінойтаўскі культурны дасугавы цэнтр” прэзентавалі сучасныя вырабы – гэта і дэкаратыўныя вазы, скарбонкі, куфэркі, лыжкі, сплеценыя з паперы і нітак.

Частаваннне з кошыка-самабранкі, дзіцячая гульнёвая праграма “Кошык весялосці”, канцэртная праграма артыстаў з Лідскага раёна, атракцыёны – кожны знайшоў на свяце занятак для душы.

Свята кошыка, мэтай якога стала адраджэнне лазапляцення, заставіла только прыемныя уражанні ва ўдзельнікаў і гасцей. Жыхары аграгарадка Ёдкі хоць і лічаць сябе амаль гарадскімі (за блізкасцю Ліды ды і самім статусам населенага пункта), у сваіх дамах без кошыка не абыходзяцца. Сведчыць аб гэтым і той факт, што вырабы майстроў былі ўпадабаныя і добра купляліся. Тыя ж, хто не паспеў ці не змог гэта зрабіць, будуць мець такую магчымасць роўна праз год, на чарговым свяце кошыка. Свята набудзе пастаянную прапіску ў Ёдках і стане брэндавым для Ёдкаўскага Дома культуры. Хто ведае, магчыма, у гэтым аграгардку, хутка з’явяцца свае майстры лозапляцення? А значыць, жыць традыцыі пляцення кошыкаў, быць кошыкам у нашых дамах.









































































































Метадыст аддзела метадычнай i культурна-масавай работы А.Ч. Габiс.