Галоўная / Навiны раёна
29.09.2020

У Лідскім раёне выбралі «Суперпані 2020»

 27 верасня ў «Першамайскім Доме культуры» прайшла конкурсная шоу-праграма «Суперпані 2020». Дзевяць удзельніц змагаліся за тытул і кожная хацела прымерыць карону пераможцы.

Усе ўдзельніцы максімальна ярка і бліскуча паказалі свае таленты ў конкурсах. Гледачы і журы былі ўражаны, наколькі лёгка ўдзельніцы круціліся ў вальсе, здзівілі ўсіх разнастайнасцю капялюшыка, сукенак і ўпрыгожванняў.

Самым цікавым конкурсам стаў «творчы», таму што ўсе ўдзельніцы вельмі таленавітыя: і танцуюць, і спяваюць, і цудоўна рыхтуюць прысмакі і чытаюць вершы! А элегантныя, модныя ўборы, прадстаўленыя ў дэфіле «Вечаровы праменад» паказалі, што кожная з удзельніц вартая звання «Суперпані».

Журы мела цяжкае заданне выбраць каралеву гэтага вечара. Пераможцай стала Анацка Станіслава. Дарэчы, Станіслава не першы раз брала ўдзел у такіх конкурсах, але здабыць перамогу атрымалася сёлета. Вельмі трапяткім і чуллівым стаў момант уручэння пераходнай кароны ад «Суперпані 2019» да новай пераможцы 2020 года.

 

ФОТА