Афіцыйны сайт
5 снежня 2019

V рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

 Сярод пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” – філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка”. Бібліятэка перамагла ў намінацыі “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі” і заняла другое месца сярод сельскіх і гарпасялковых бібліятэк.

Філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” надае вялікую ўвагу пытанням духоўнага адраджэння, прапагандзе і вывучэнню праваслаўнай літаратуры, памятаючы пра тое, што толькі праз развіццё маральнасці, духоўнасці, аднаўленне хрысціянскай культуры магчыма выхаванне высокадухоўнай асобы.

 

V Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”:

Пераможца – філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы”.

Узнагарода – другое месца.

Намінацыя – “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”.

Узнагароджанне адбылося 29.11.2019 г. (г. Мінск)