Афіцыйны сайт

ААТ Лiдскi i лiцейна-механiчны завод

Кантактная iнфармацыя

Дырэктар – Трубицкi  Раман  Эдуардавіч

Тэл.: +375 (154) 52-54-71
факс: 
+375 (154) 52-76-31 
Сайт
прадпрыемстваwww.llmz. bу 
E-mail: 
llmz@tut.byllmz_secretury@tut.by

Адрас: 231300 Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Качана, 4

 

 


Гісторыя

Лідскі ліцейна - механічны завод утвораны 01 кастрычніка 1985 года на базе ліцейнага цэха Лідскага аўтарамонтнага завода. Прадпрыемства было створана для вытворчасц ічыгуннага ліцця ў зямлю.

З 1989 г. асноўным напрамкам дзейнасці прадпрыемства становіцца выраб адлівак і нарыхтовак гільзаў цыліндраў аўтатрактарных рухавікоў з выкарыстаннем тэхналогіі ліцця ў абліцаваны кокіль. Больш за 90% прадукцыі рэалізуецца на экспарт – у асноўным у краіны СНД.

У 2004 годзе атрыманы сертыфікат, які сведчыць аб адпаведнасцi сістэмы менеджменту якасці вытворчасці адлівак і нарыхтовак патрабаванням СТБ ISO 9001-2001.

У 2005 годзе на прадпрыемстве ўкаранёны новы тэхналагічны працэс – ліццё ў абалонкавыя формы,што дазваляе вытворчасці ў кароткія тэрміны забяспечыць выпуск адлівак з шэрага  і высокатрывалага чыгуну па чарцяжах заказчыка.

З 2009 года завод уваходзіць у склад вытворчага  аб'яднання (цяпер холдынгу) "Мінскі маторны завод".

2010 год – на прадпрыемстве ўкаранёна новая тэхналогія атрымання адлівак метадам цэнтрабежнага ліцця, уведзена ў эксплуатацыю карусельная машына цэнтрабежнага ліцця мадэлі  49101.

У цяперашні час на прадпрыемстве працуе каля 330 чалавек.

Асноўныя группы прадукцыі:

 

 

- адліўкі для камплектацыі дызельных рухавікоў вытворчасці  ААТ «ККХ «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД»;

 

 

- адліўкі-  камплектуючыя сельскагаспадарчага абсталявання для апрацоўкі  глебы;

 

 

- адліўкі і нарыхтоўкі  гільзаў блока цыліндраў рухавікоў унутранага  згарання;

 

 

- адліўкі з шэрага і высокатрывалага  чыгуну па чарцяжах  заказчыка.

Наша ліццё – не твор мастацтва, але  яго  якасць і разнастайнасць  вартыя  захаплення!