Афіцыйны сайт

16 чэрвеня ў Лідзе адбыўся абласны этап конкурсу выканаўцаў моладзевай песні ў рамках XII фестывалю Молодёжь за союзное государство

16 чэрвеня ў Лідзе адбыўся абласны этап конкурсу выканаўцаў моладзевай песні ў рамках XII фестывалю «Молодёжь за союзное государство». Сам конкурс пройдзе з 11 па 21 верасня ў горадзе Растоў-на-Доне, у ім прымуць удзел 20 таленавітых маладых людзей з Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.

11 ліпеня 2017 сталі вядомыя вынікі - у складзе вялікай творчай дэлегацыі запрашаюцца 9 пераможцаў рэгіянальных адборачных тураў па Беларусі. Прадстаўляць Гродзенскую вобласць будзе Богдан Мішкінь - артыст-вакаліст ДУК «Лідскі эстрадны аркестр», акампаніятар народнага аматарскага калектыву «МузАльянс» і саліст эстраднай студыі «Акцэнт» ДУ «Палац культуры горада Ліды».

Акрамя таго, 25-га ліпеня сталі вядомыя вынікі яшчэ аднаго конкурсу заявак на Расійска-Беларускі злёт творчай моладзі «В движении», які пройдзе з 7 па 11 жніўня ў Шумяцкімраёне Смаленскай вобласці на базе аздараўленчага комплексу «Прудок».

У ім прыме ўдзел актыўная моладзь з розных куткоў Беларусі і Расіі: Тула, Гродна, Самара, Віцебск, Калуга, Мінск, Бранск, Брэст, Варонеж, Орша, Арол, Пскоў і Яраслаўль.

На працягу4-х дзён ўсіх удзельнікаў чакае серыя насычаных майстар-класаў па творчых напрамках: харэаграфія, вакал, акцёрскае майстэрства і мастацкае слова.

Акрамя 17 дэлегацый з дзвюх краін да ўдзелу былі адабраны 15 індывідуальных заявак з Расіі і 5 заявак з Беларусі -Богдан Мішкінь увайшоў у гэту пяцёрку.

Адбор удзельнікаў праводзілі Анатоль Чэпікаў - дырэктар радыёстанцыі «Пилот FM» і «Душевное радио», галоўны рэжысёр фестывалю з беларускага боку, а таксама ўдзельнікі групы «PRОвокация», якая ў гэтым годзе ўдзельнічала ў адборачным туры «Евровидение - 2017» ад Беларусі.

Віншуем нашага земляка і жадаем яму творчых поспехаў!