Афіцыйны сайт
10 лютага 2020

Міністр інфармацыі: паклёпу і хлусні неабходна проціпаставіць аб'ектыўную і праўдзівую журналістыку

   Паклёпу і хлусні неабходна проціпаставіць аб'ектыўную і праўдзівую журналістыку, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на пасяджэнні падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Галоўнае, што мы можам і павінны проціпаставіць паклёпу і хлусні аб'ектыўную, праўдзівую журналістыку. Гэта базіс інфармацыйнай бяспекі краіны", - падкрэсліў міністр. У 2019 годзе контрпрапагандысцкая работа па матэрыялах дэструктыўных СМІ была ўзмоцнена. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" цэнтральнай пляцоўкай для развянчання і абвяржэння фэйкавых навін стала праграма "Клуб рэдактараў", на тэлеканале АНТ запусцілі праект "Антыфэйк". Міністр адзначыў актыўную работу БЕЛТА, газеты "СБ. Беларусь сегодня". Акрамя таго, у Беларусі прымаліся рашэнні аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія размяшчаюць неналежную рэкламу, інфармацыю аб рэалізацыі наркотыкаў, прапагандуюць парнаграфію, насілле, публікуюць экстрэмісцкія матэрыялы.