Галоўная / Навiны рэспублiкi
01.10.2021

Развітанне з загінулым супрацоўнікам КДБ праходзіць у Мінску

Сёння ў Мінску ў клубе імя Ф.Дзяржынскага праходзіць развітанне з загінулым супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.

Як паведамлялася, 28 верасня ў час правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, дзе маглі знаходзіцца асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома па супрацоўніках праваахоўных органаў асабліва небяспечным злачынцам са стрэльбы быў адкрыты агонь на паражэнне. У выніку супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі быў смяротна паранены.

Развітацца з загінулым афіцэрам прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў і сілавых структур, калегі, сябры, простыя беларусы, якіх не засталіся ў баку ад трагедыі.

БелТА