Галоўная / РАУС / Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі / АБ ПАРАДКУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ ЗВЕСТАК АБ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯНАХ I АСОБ БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА, ЯКІЯ ЧАСОВА ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

АБ ПАРАДКУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ ЗВЕСТАК АБ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯНАХ I АСОБ БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА, ЯКІЯ ЧАСОВА ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

У адпаведнасці з артыкулам 431Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» гасцініцы, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, суб'екты аграэкатурызму, а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па здачы ў наём (паднаём ) жылых памяшканняў, на працягу сутак пасля прадастаўлення жылых памяшканняў для пражывання замежным грамадзянам, якiя часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, (з 1 кастрычніка 2017 года - на працягу трох гадзін) абавязаны прадстаўляць ў орган унутраных спраў па месцы знаходжання гасцініц, санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый, суб'ектаў аграэкатурызму і названых жылых памяшканняў інфармацыю аб замежных грамадзянах i асоб без грамадзянства (далей - іншаземцы),  якiя часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Парадак прадстаўлення названай інфармацыі вызначаны пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2010 г. № 214. Тэкст пастановы можна знайсці на сайце МУС Рэспублікі Беларусь mvd.gov.by ў раздзеле «Грамадзянства і міграцыя / Нарматыўная база» альбо на прававых парталах.

Звесткі могуць быць прадстаўлены адным са спосабаў:

 - нарачным;

 - з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Гасцініцы»;

- з дапамогай адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by.

НАРАЧНЫМ

 Звесткі аб іншаземцах, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, на працягу сутак (з 1 кастрычніка 2017 года - на працягу 3 гадзін) пасля прадастаўлення памяшкання могуць быць прадстаўлены нарачным непасрэдна ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў па месцы размяшчэння гасцiнiцы, санаторна-курортнай альбо аздараўленчай арганізацыі, аграсядзібы , а таксама пакоя, кватэры, якая здаецца ў наём (паднаём). Форма паведамлення зацверджана пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2010 г. № 214.

АЎТАМАТЫЗАВАНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СІСТЭМА «ГАСЦІНІЦА», прызначана для выкарыстання суб'ектамі гасцінічнага гаспадарання, санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі з вялікім патокам замежных кліентаў (як правіла, 15 і больш асоб у суткі) і звязана з неабходнасцю набыцця дадатковага абсталявання, агульным коштам каля 3 тыс. Рублёў (кампутар, сканар «Рэгул», носьбіты ключавой інфармацыі) і арганізацыі РУП «Белтэлекам» абароненага канала сувязі з серверам МУС Рэспублікі Беларусь. Інфармацыю пра падключэнне і працу з АІС «Гасцініцы» можна атрымаць на сайце МУС Рэспублікі Беларусь mvd.gov.by ў раздзеле «Грамадзянства і міграцыя / Прадстаўленне ў ОУС інфармацыі пра iншаземцаў» і па тэлефонах Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь: 8017- 218-52-51; 218-55-08.

 Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі па здачы ў наём (паднаём) жылых памяшканняў, суб'ектаў аграэкатурызму, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый і гасцініц у сетцы Інтэрнэт НА АДЗІНЫМ ПАРТАЛЕ ЭЛЕКТРОННЫХ ПАСЛУГ portal.gov.byз 1 ліпеня 2017 года арганізавана электронная паслуга «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь» (далей - электронная паслуга) для перадачы ў орган унутраных спраў адпаведнай інфармацыі (з 1 ліпеня - у тэставым рэжыме, з 1 кастрычніка - у прамысловай эксплуатацыі).

Для атрымання доступу да электроннай паслугi неабходна:

1. Наяўнасць сродка электроннага лічбавага подпісу (ключ ЭЛП), выдадзенага Рэспубліканскім  цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь (ДзяржСКАК).

Для набыцця ключа ЭЛП (у выпадку яго адсутнасці) неабходна асабіста з'явіцца кіраўніку адпаведнага суб'екта (прадстаўніку па даверанасці), індывідуальным прадпрымальніку з пашпартам у адзін з рэгістрацыйных цэнтраў ДзяржСКАК, а таксама падрыхтаваным пакетам дакументаў і аплачаных плацежным даручэннем.      

Інфармацыя пра кошт ключа ЭЛП, парадку атрымання, адрасы і кантакты рэгістрацыйных цэнтраў пазначаны на сайце Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» (далей - НЦЭП) nces.by ў раздзеле «ДзяржСКАК».

2. Заключыць з НЦЭП дагавор на аказанне электроннай паслугі, для чаго неабходна запоўніць заяўку і накіраваць яе ў адрас НЦЭП. Форма заяўкі размешчана на сайце НЦЭУ па адрасе:

https://nces.by/wp-content/uploads/2017/03/zayavka-EU-OAIS.docx.

Для атрымання электроннай паслугі на кампутары карыстальніка павінна быць ўстаноўлена наступнае праграмнае забеспячэнне: Крыптаправайдар Avest CSP, Персанальны менеджэр сертыфікатаў Авэст, аперацыйная сістэма сямейства Windows (ХР SP3 і вышэй), Web-браўзэр Microsoft Internet Explorer 9.0 або вышэй.

Атрымаць дадатковую інфармацыю аб парадку атрымання доступу да электроннай паслугi можна на сайце НЦЭП nces.by ў раздзеле «Як падлучыцца» або па тэлефоне: 8-017-229-30-00.

Пасля аўтарызацыі на адзіным партале электронных паслуг з выкарыстаннем ЭЛП выбраць паслугу «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь", унесьці звесткі ў экранную форму ў адпаведнасці з дакументамі,якiя сведчаць асобу iншаземца, якому прадастаўляецца памяшканне. Электронная паслуга з 1 кастрычніка 2017 г. будзе аказвацца бязвыплатна.

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ, што ў адпаведнасці з артыкулам 23.16 КаАП Рэспублікі Беларусь непрадстаўленне ўпаўнаважанай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам ва ўстаноўленыя тэрміны звестак, якія падлягаюць прадстаўленні ў адпаведнасці з заканадаўствам, або прадстаўленне такіх звестак, якія ўтрымліваюць загадзя недакладныя звесткі, цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.