Галоўная / Белорусская версия / Звароты / Электронныя звароты

Электронныя звароты

Электронны зварот у Лідскі райвыканкам можа быць накіраваны з выкарыстаннем спецыяльнай рубрыкі, што паказана ніжэй. Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Лідскага райвыканкама: Lidaisp@mail.lida.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.

Спецыяльная рубрыка «Электронныя звароты» з'яўляецца адным са сродкаў звароту грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Лідскі райвыканкам з заявай, прапановай, скаргай у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Зварот прымаецца да разгляду пры захаванні заяўнікам патрабаванняў, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў.

Электронны зварот грамадзяніна абавязкова павінен змяшчаць:

- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;

- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

- выклад сутнасці звароту;

- адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы абавязкова павінен змяшчаць:

- поўную назву юрыдычнай асобы;

- месца знаходжання юрыдычнай асобы;

- выклад сутнасці звароту;

- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Просім вас уважліва запаўняць абавязковыя раздзелы рэгістрацыйнай формы, выкладаць сутнасць звароту выразна і карэктна. Электронныя звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, могуць быць пакінутыя без разгляду. 

Для фізічных асоб Для юрыдычных асоб

Заяўнік мае права адклікаць свай зварот да яго разгляду шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, які ён прапісаў ў электронным звароце. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

· Заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;

· У электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).

У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу паступаюць ад розных заяўнікаў, маюць масавы характар (больш за 10 зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам (частка другая падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 года № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб").

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

- выкладзены не на беларускай або рускай мове;

- не маюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

- не маюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

- маюць тэкст, які не паддаецца прачытанню; 

- маюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;

- у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змешчаны новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

- з заяўнікам спынена перапіска.