Афіцыйны сайт

Будаўніцтва


У будаўнічым комплексе Лідскага раёна працуе 13 арганізацый, падсправаздачных райвыканкаму, у тым ліку 2 дарожна-эксплуатацыйныя.

Спісачная колькасць работнікаў больш за 3127 чалавек.

Гадавы аб'ём падрадных работ складае –  65 млн. дол. ЗША.

Асноўным відам дзейнасці з'яўляюцца: агульнае будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў, шматкватэрных жылых дамоў, будаўніцтва грамадзянскіх збудаванняў, будаўніцтва аб'ектаў аграпрамысловага комплексу і спартыўных збудаванняў, будаўніцтва дарог.

У арганізацыях распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту якасці будаўніча-мантажных і спецыяльных работ, якая адкпавядае патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9000:2001 і дзяржаўнага стандарту Беларусь СТБ ISO 9001-2009.

Вытворчыя базы арганізацый ўкамплектаваныя сучаснай тэхнікай, механізмамі і інструментам для выканання ўсіх відаў будаўнічых, сантэхнічных і электрамантажных работ.

 

ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №19» ўваходзіць у склад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

Сёння гэта шматфункцыянальнае прадпрыемства, гісторыя якога налічвае больш за 50 гадоў.

Гадавы аб'ём падрадных работ складае 11,0 млн. дол. ЗША.

Мае ўласную вытворчую базу, якая выпускае зборныя жалезабетонныя і бетонныя канструкцыі і вырабы, а таксама лесапільнуювытворчасць, якая дазваляе прымяняць на аб'ектах паганажныя вырабы ўласнай вытворчасці.

У цяперашні час у таварыстве ўкаранёна і дзейнічае сістэма мэнэджменту якасці ў адпаведнасці з СТБ ISO9001-2009

Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца:

-агульнае будаўніцтва будынкаў;

-будаўніцтва грамадзянскіх інжынерных збудаванняў,

-будаўніцтва дарог, аэрадромаў і спартыўных збудаванняў;

-вытворчасць таварнага бетону і раствору;

-вытворчасць зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў;

-вытворчасць кованых вырабаў.

Асноўныя аб'екты за апошнія гады, у якіх была задзейнічана арганізацыя:

 

Акушэрскі корпус у г. Ліда, Лядовы палац, рэканструкцыя (рэстаўрацыя) Лідскага замка, будаўніцтва завода гарачага ацынкавання, рэканструкцыя будынка КДБ у г. Ліда, будаўніцтва шматпавярховых шматкватэрных жылых дамоў, будаўніцтва і рэканструкцыя аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва жылля на сяле, будаўніцтва аб'ектаў на Беларускай АЭС у г. Астравец.

 

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,

231300, г. Ліда, вул. Замкавая, 4

Тэл: +375154 52-45-55, 52-93-07

e-mail:stroytrest19@mail.lida.by

 

Дзяржаўнае прадпрыемства «Лідская ПМК № 169» ГАБУП «Гроднааблсельбуд»

 

Прадпрыемства створана ў 1970 годзе.

Гадавы аб'ём падрадных работ 7 млн. дол. ЗША.

Сістэма менеджменту якасці прадпрыемства сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.

Мае ўласную вытворчую базу, якая ўключае сталярны цэх, пілараму, участак па вытворчасці жалезабетонных вырабаў, арматурны ўчастак.

Асноўныя віды дзейнасці:

-агульнабудаўнічыя работы па ўзвядзенню будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчага, прамысловага і сацыяльна-бытавога прызначэння любой складанасці;

- мантаж зборных жалезабетонных канструкцый;

-поўны спектр вонкавых і ўнутраных аздобных работ;

-электрамантажныя работы;

-сантэхнічныя работы.

Рэканструкцыя будынка кінатэатра «Кастрычнік» пад цэнтр «Традыцыйных народных рамёстваў» у г. Ліда, рэканструкцыя будынка архіва ў г. Ліда, будаўніцтва жылых дамоў у сельгасарганізацыях, будаўніцтва і рэканструкцыя аб'ектаў аграпрамысловага комплексу (будаўніцтва МТФ у в. Ходарауцы, рэканструкцыя МТФ у в. Агароднікі), будаўніцтва шматпавярховых шматкватэрных жылых дамоў па дзяржаўным заказе і з прыцягненнем сродкаў грамадзян.

 

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,

231300, г. Ліда, вул. Сасновая, 6, корп. 5

Тэл: +375154 65-27-26, 65-27-30

e-mail:pmk-169@mail.ru

 

Дзяржаўнае прадпрыемства «Лідская ПМК 170» ГАБУП «Гроднааблсельбуд»

 

Гадавы аб'ём падрадных работ 1,1 млн. дол. ЗША.

Сістэма менеджменту якасці прадпрыемства сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.

Асноўныя віды дзейнасці:

-агульнабудаўнічыя работы па ўзвядзенню будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчага, прамысловага і сацыяльна-бытавога прызначэння любой складанасці;

-будаўніцтва аднакватэрных, блакіраваных і шматкватэрных жылых дамоў;

-будаўніцтва і рэканструкцыя малочна-таварных ферм, сховішчаў для агародніны.

 

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,

231300, г. Ліда, вул. Прытыцкага, 20

Тэл: +375154 65-28-34, 65-28-38

e-mail:lidapmk170@mail.ru

 

Дзяржаўнае прадпрыемства «Лідская ДСПМК №72» ГАБУП «Гроднааблсельбуд»

 

Гадавы аб'ём падрадных работ -9 млн. дол. ЗША.

Сістэма менеджменту якасці прадпрыемства сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009

У склад вытворчай базы прадпрыемства ўваходзяць: адміністрацыйна-гаспадарчы корпус, рамонтныя майстэрні, цэх па перапрацоўцы драўніны, рошчынна-бетонны вузел.

Асноўныя віды дзейнасці:

-агульнабудаўнічыя работы па ўзвядзенню будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчага, прамысловага і сацыяльна-бытавога прызначэння;

-будаўніцтва вонкавых сетак водазабеспячэння і каналізацыі;

-будаўніцтва і рэканструкцыя малочна-таварных ферм, сховішчаў для агародніны.

 

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,

231300, г. Ліда, вул. Сасновая, 5

Тэл: +375154 65-29-22, 65-29-33

e-mail:dspmk72@mail.by

 

ААТ «Будвектар»

 

Ужо больш за 55 гадоў арганізацыя  прапануе свае паслугі на будаўнічым рынку.

Гадавы аб'ём падрадных работ складае 4,0 млн. дол. ЗША.

Маецца ўласная вытворчая база, якая ўключае ў сябе растворабетонны вузел, цэх па вырабе ацынкаваных вырабаў, цэх па вырабе арматурных вырабаў, лесапільны і сталярны цэх.

Укаранёна і дзейнічае сістэма менеджменту і якасці будаўніча-мантажных і спецыяльных работ, якая адказвае патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001:2000 і дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO 9001-2009, сістэмы кіравання аховай працы ў адпаведнасці з СТБ 18001-2009.

Асноўным напрамкам дзейнасці з'яўляецца жыллёвае будаўніцтва, будаўніцтва і рэканструкцыя адміністрацыйна-бытавых і вытворчых будынкаў і збудаванняў.

Асноўныя аб'екты за апошнія гады, у якіх была задзейнічана арганізацыя:

Рэканструкцыя кінатэатра «Юбілейны» ў г. Ліда, будаўніцтва шматпавярховых шматкватэрных жылых дамоў, рэканструкцыя Лідскага малочна-кансервавага камбіната, рэканструкцыя будынка рэстарана «Гедымін», добраўпарадкаванне дваравых тэрыторый, мадэрнізацыя і капітальны рамонт будынкаў.

 

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,

231294, г. Ліда, вул. Сасновая, 3

Тэл: +375154 611786, 611787

e-mail:stv.pto@tut.by

 

ААТ «Лідскае рамонтна-будаўнічае прадпрыемства №17»

 

Прадпрыемства мае 20-гадовы вопыт работы на будаўнічым рынку.

Гадавы аб'ём падрадных работ 1,3 млн. дол. ЗША.

На прадпрыемстве ўкаранёна і дзейнічае сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з СТБ ISO9001-2009

Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца:

-вытворчасць агульнабудаўнічых работ;

-вытворчасць рамонтных работ;

-вытворчасць таварнага бетону і раствора;

-вытворчасць лакафарбавай прадукцыі.

Фарбы «Лімэкс» і грунтоўкі з'яўляюцца плёнам шматгадовага супрацоўніцтва з фірмай BASF (Германія). Фарба «Лімэкс» па сваіх характарыстыках адпавядае лепшым аналагам замежнай вытворчасці, прызначана для афарбоўкі фасадаў будынкаў і збудаванняў, дахаў, для ахоўна-дэкаратыўнай афарбоўкі столяў і сцен.

Асноўныя аб'екты за апошнія гады, у якіх была задзейнічана арганізацыя:

Рэканструкцыя лячэбнага корпуса вузлавой паліклінікі на станцыі Ліда Беларускай чыгункі пад супрацьтуберкулёзны дыспансер, бягучы рамонт будынкаў хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі ў г. Ліда, бягучы рамонт будынка псіханеўралагічнага дыспансера, будаўніцтва дзіцячага садка-яслі на 230 месцаў у г. Ліда, рэканструкцыя філіяла УА "Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву».

 

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,

231300 г. Ліда, вул. Фурманова ,45

Тэл: +375154 611517, 611786

e-mail:limexprain@ramble.ru

 

ААТ «Лідагазбуд»

 

         На прадпрыемстве ўкаранёна і дзейнічае сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з СТБ ISO9001-2009.

Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца:

будаўніцтва інжынерных збудаванняў (магістральных газаправодаў, пасялковых і межпасялковых газаправодаў, уводаў і унутрыдамавых газаправодаў з устаноўкай прыбораў уліку газу, газазабеспячэнне кацельняў, зернесушыльных комплексаў, будаўніцтва вонкавых сетак і збудаванняў водазабеспячэння, санітарна-тэхнічныя работы па пракладцы сетак і сістэм ацяплення і водазабеспячэння, будаўніцтва цеплавых сетак).

         З 2013 года ажыццяўляе работы па будаўніцтву вадаправодных сетак на Беларускай АЭС  у г. Астравец.

 

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,

231294, г. Ліда, вул. Хімікаў, 16

Тэл: +37515453-22-65, 53-18-26

e-mail:lidags@tut.by

 

Дарожна-будаунічае ўпраўленне № 24ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 6»

 

Дарожна-будаўнічае ўпраўленне №24 ўваходзіць у склад ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №6» холдынгу «Белаўтадор».

Гадавы аб'ём падрадных работ -4,7 млн. дол. ЗША.

Выконвае работы па будаўніцтву і рэканструкцыі аўтадарог і вуліц, аэрадромаў і штучных збудаванняў.

У падпарадкаванні упраўлення маецца два асфальтазмяшальніка «Teltomat» сумарнай прадукцыйнасцю 200 тон у гадзіну, якія вырабляюць усе віды асфальтабетонных сумесяў.

Асноўныя аб'екты за апошнія гады, у якіх было задзейнічана ДБУ №24:

Будаўніцтва аб'екта «Абход г. Гродна», рэканструкцыя аўтадарогі М-5/Е271 Мінск-Гомель, будаўніцтва другой кальцавой дарогі вакол Мінска, рэканструкцыя аўтадарогі М-6 Мінск-Гродна-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі), будаўніцтва аўтадарогі Паўднёва-заходні абыход       г. Астравец з выхадам на аўтамабільную дарогу М-7 Мінск-Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі з транспартнай развязкай ў месцы перасячэння.

 

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,

231294, г. Ліда, пр. Перамогі, 168а

Тэл: +37515452-85-48, 52-54-17

e-mail:dsu @tut.by