Афіцыйны сайт

Звальненне па пагадненні бакоў.

Згодна з артыкулам 37 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па пагадненні бакоў у любы час можа быць спынены як тэрміновы, так і бестэрміновы працоўны дагавор.

Для спынення працоўнага дагавора (кантракта) па пагадненні бакоў, недастаткова жадання толькі работніка або толькі наймальніка, неабходна сумеснае волевыяўленне бакоў спыніць працоўныя адносіны.

У выпадку, калі бакі не дасягнулі згоды адначасова па абодвух названым умовам, звальненне па пагадненні бакоў не адбудзецца.

Абавязковай умовай для звальнення па дадзенай аснове з'яўляецца дасягненне згоды паміж работнікам і наймальнікам аб звальненні па дамове бакоў, а таксама даце спынення працоўных адносін.

Часцей за ўсё, ініцыятыва аб спыненні працоўнага дагавора або кантракту зыходзіць ад работніка шляхам падачы пісьмовай заявы з просьбай звольніць яго па пагадненні бакоў, з указаннем канкрэтнай даты звальнення. Наймальнік, у сваю чаргу, у рэзалюцыі паказвае прынятае рашэнне па заяве работніка, альбо дае сваю згоду на звальненне работніка па пагадненні бакоў датай, названай у заяве альбо адмаўляе ў звальненні.

Пры звальненні па дамове бакоў у работніка адсутнічае права аднабаковага (адклікання заявы) адмовы ад дасягнутай дамоўленасці аб спыненні працоўнага дагавора па пагадненні бакоў.

Пры спыненні працоўнага дагавора па пагадненні бакоў, наймальнік абавязаны выдаць работніку працоўную кніжку з унесеным на падставе загаду запісам аб звальненні па дамове бакоў і спасылкай на пункт 1 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

Галоўны дзяржаўны інспектар працы

Гродзенскага абласнога ўпраўлення

Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы

І.М. Федаровіч

28.04.2018