Афіцыйны сайт

Звесткі аб колькасці пацярпелых на вытворчасці ў Лідскім раёне за студзень-ліпень 2017 года

Райвыканкамам і раённай камісіяй па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Лідскім райвыканкаме працягваецца работа, накіраваная на ўзмацненне каардынацыі сумеснай дзейнасці дзяржаўных органаў нагляду і кантролю, працадаўцаў і прафсаюзаў па выкананні заканадаўства аб ахове працы, забеспячэння бяспечных умоў працы, недапушчэнні гібелі і траўміравання работнікаў у арганізацыях раёна.

Разам з тым непрыняцце адказнымі асобамі належных мер бяспекі пры правядзенні работ, і адсутнасць належнага кантролю прыводзіць да траўміравання работнікаў. Так за студзень-ліпень 2017 года ў раёне цяжка траўміравана 4 чалавека (ЗАТ «СМУ№7», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш», ПСУП «Дитва-Строй», УЧСП «Вест» Вейкутя В. В.) аналагічны перыяд 2016г. -1.

Дадзены факт сведчыць аб невыкананні кіраўнікамі арганізацый сваіх непасрэдных абавязкаў па забеспячэнні бяспечных умоў працы для падначаленых работнікаў, неэфектыўнасці працы укаранёнай СУОТ. Прыніжаны патрабаванне да майстрам, прарабам, начальнікам участкаў за бяспечную арганізацыю працы.