Версія для друку
Памер
+
Друк

АДРАС МІЛАСЭРНАСЦІ – БІБЛІЯТЭКА

  Сталыя людзі – гэта асаблівая катэгорыя чытачоў. Для некаторых з іх наведванне бібліятэкі – гэта сапраўдны выхад у свет. Яны наведваюць бібліятэку не толькі каб узяць кнігу, але і абмяняцца меркаваннямі аб прачытаным, паслухаць нешта цікавае, а таксама проста пагаварыць па душах ва ўтульнай атмасферы. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй большасць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, у тым ліку адзінокія састарэлыя, людзі з абмежаванымі магчымасцямі сталі менш актыўна наведваць бібліятэку.  

Каб ахінуць пажылых людзей увагай і душэўным цяплом, падтрымаць іх у цяжкі час, бібліятэкар філіяла “Дварышчанская сельская бібліятэка” Марцінкевіч Л.У. ладзіла незвычайную акцыю “Адрас міласэрнасці – бібліятэка”. Галоўная мэта акцыі – паказаць юным наведвальнікам бібліятэкі, як можна дапамагчы і быць карысным людзям, якія адчуваюць у гэтым патрэбу.

Загаддзя, Брэйва Маргарыта і Гарчакова Валерыя, юныя чытачы бібліятэкі, пад кіраўніцтвам настаўніка ДУА “Першамайская дзіцячая музычная школа мастацтваў” Абрамчык М.Э. падрыхтавалі музычнае віншаванне, якое бібліятэкар адрасаваў праз Viber сталым жыхарам Дварышчанскага края.

Далей, дзеці намалявалі на паперы свае далоні, як сімвал згуртаванасці, з пажаданнямі здароўя, дабра, цеплыні і любові. А данесці да адрасата такія прыгожыя самаробленныя паштоўкі дапамаглі супрацоўнікі пошты Іванцевіч Алена і Ёрш Людміла.

Вось такі крок дабрыні і ўвагі не патрабаваў шмат часу, але вельмі ўразіў нашых сталых жыхароў. 








Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lida.gov.by/by/lida-news-by/view/adras-milasernastsi-biblijateka-3472-2020/

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2016  

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на першарыніцу абавязкова 

Распрацоўка і падтрымка сайта БелТА