Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Навiны раёна
21.02.2020

Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартуе ў Лідзе

     Сёння ў горадзе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё акцыі "Культурная сталіца Беларусі".

Асноўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць у Палацы культуры Ліды. Яскравай будзе афіцыйная цырымонія адкрыцця акцыі. Падрыхтаваны не проста канцэрт, а музычны спектакль. У фае гасцей запросяць у падарожжа па старажытнаму і сучаснаму гораду, праз акенцы можна будзе зазірнуць ва ўсе установы культуры рэгіёну. Ва ўрачыстасцях удзел прымуць кіраўніцтва Міністэрства культуры, Гродзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, гарадоў-пабрацімаў (Тракай, Даўгаўпілс, Ломжа і інш.). Таксама запрошаны старшыні райвыканкамаў з рэгіёнаў, што ў разныя гады былі культурнымі сталіцамі Беларусі. І вось у 2020-м Ліда стала цэнтрам культурнага жыцця краіны. У рамках гэтага запланаваны сотні мерапрыемстваў. Наш рэгіён атрымаў магчымасць стварыць інфармацыйную прастору для эканамічнага развіцця, раскрыць свой патэнцыял, прыцягнуць да сябе ўвагу гасцей з Беларусі і замежных краін.

 

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.