Версія для друку
Памер
+
Друк

Фестываль творчасці людзей сталага ўзросту «Сердца искусству отдаём. Талант, любовь – земле родной» прайшоў у Дзітвянскім Доме культуры

 30 лістапада ў Дзітвянскім Доме культуры прайшоў раённы фестываль творчасці людзей сталага ўзросту«Сердца искусству отдаём. Талант, любовь – земле родной».

         Свята пачалося яшчэ ў фае Дома культуры, дзе разгарнулася выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на якой былі прадстаўлены працы ўдзельнікаў фестывалю: вышыўка, вязанне, разьба па дрэве, бісерапляценне, макрамэ...

         Тым часам, у глядзельнай зале адбыўся канцэрт, які нікога не пакінуў абыякавым. Больш за 45 удзельнікаў з Лідскага раёна і г. Ліды прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў розных жанрах мастацтва: дэкаратыўна-прыкладным, песенным, танцавальным, інструментальнымі мастацкім чытанні.

         Вакалісты, гарманісты, танцоры і чытальнікі… Іх часта называюць «сталой моладдзю», яны і цяпер па-ранейшаму маладыя душой, маюць «залатыя» рукі і непераадольную цягу да сцэнічных відаў мастацтва. Фестываль яшчэ раз паказаў, як гэтыя людзі, забыўшыся пра стомленасць і сваім узросце, умеюць самі радавацца жыццю і прыносіць радасць іншым людзям. Іх таленты і ўменне тварыць па праве былі адзначаны дыпломамі.

         Фестываль прайшоў пры поўнай глядзельнай зале. За 3 гадзіны гледачы змаглі ўбачыць больш за 50 творчых нумароў. Кожнае выступленне суправаджалася бурнымі апладысментамі. Феерыя эмоцый не пакінула абыякавым нікога, хто прыйшоў на канцэрт.

         Самыя яркія апладысменты дасталіся народнаму эстраднаму інструментальнаму ансамблю «Фестываль» Палаца культуры г. Ліды, які парадаваў гледачоў сваёй унікальнай ігрой на розных музычных інструментах

         На думку арганізатараў, першы фестываль прайшоў «на ўра», і мерапрыемства ўвойдзе ў традыцыю. Гэта добрая магчымасць падзяліцца вопытам, паглядзець узровень майстэрства людзей сталага ўзросту, ды і проста пагутарыць.

 

         Асаблівую падзяку арганізатары выказваюць сваім калегам з клубных устаноў Лідскага раёна і ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» за тое, што знайшлі час і магчымасць прыняць удзел у мерапрыемстве.

 

         Таксама арганізатары выказваюць падзяку за аказанне спонсарскай дапамогі ў правядзенні фестывалю фермерскай гаспадарцы Шарыча Валерыя Іванавіча; ААТ «Ліда хлебапрадукт» у асобе генеральнага дырэктара Астроўскага Аляксандра Мікалаевіча; дырэктару ААТ «ТБЗ Дзітва» - Банцэвічу Казіміру Уладзіміравічу.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lida.gov.by/by/lida-news-by/view/festyval-tvorchastsi-ljudzej-stalaga-uzrostu-serdtsa-iskusstvu-otdaem-talant-ljubov-zemle-rodnoj-2582-2019/

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА