Традыцыйна ў пачатку студзеня
Палац культуры горада Ліды запрашае на вялікі калядны канцэрт.
Каляды - гэта добраесямейнае свята, якое дорыць людзям
цяпло, веру і любоў, таму творчыя калектывы ўстановы кожны раз імкнуцца
парадаваць лідчан яркімі канцэртнымі нумарамі, прычым заўсёды ўносяць у іх
нешта новае.
Ужо з парога атмасфера зімовай
казкі стварала чароўны настрой - і дарослыя, і дзеці з задавальненнем рабілі
здымкі на фоне тэматычных фотазон.
У гэты раз у канцэрце прынялі
ўдзел усе калектывы Палаца культуры са званнем “народны”і “ўзорны”.
Выканальніцкае майстэрства, калектыўная зладжанасць, артыстызм удзельнікаў
выклікалі шчыраезахапленне гледачоў. Маляўнічыя дэкарацыі і светавое
афармленне эфектна дапоўнілі праграму. Лідчане пачулі як ужо ўпадабаныя творы,
так і новыя кампазіцыі.
Абстаноўка добразычлівасці і
пазітыву ў глядзельнай зале ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы. Любімыя песні і музыка стваралі добры настрой
гледачам – яны з удзячнасцю прымалі цёплыя пажаданні і шчыра апладзіравалі
выканаўцам.
Адмысловымі гасцямі праграмы
стала сям'я Качура - лаўрэаты III ступені конкурсу “Сям'я
года”Беларусі. Сямейная пара разам з дзецьмі выканала песню, якая з захапленнем была
прынятая публікай.
Канцэртная праграма стала
сапраўдным святам, як для гледачоў, так і для артыстаў.