У маляўнічым
месцы непадалёк Пескаўскага Дома культуры была арганізавана зона прыгатавання юшкі, дзе кожны жадаючы мог пачаствацца
аўтарскай юшкай з Беліцы, Мінойт, Пескоўцоў, Ганчароў.
Кульмінацыяй
свята стала канцэртная праграма, якая была напоўнена бліскучымі гумарыстычнымі
замалёўкамі і вакальнымі нумарамі ад Ганчарскага Дома культуры, эстраднымі нумарамі ад Мінойтаўскага
культурна-дасугавага цэнтра і Беліцкага Дома культуры.
Былі
праведзены конкурсы на “Лепашае блюда з рыбы” і “Лепшую юшку”, у якіх
удзельнікі прадэманстравалі свае кулінарныя таленты і былі ўзнагароджаны
дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад КСУП «Белица-Агро».
Гаспадары
свята падарылі гасцям смачную юшку і насычаную святочную праграму!