Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Навiны раёна
18.12.2020

Літаратурна-музычныя зазімкі “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”

 17 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”. Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства стала фарміраванне цікавасці да чытання твораў пісьменнікаў і паэтаў Лідскага края праз папулярызацыю іх творчасці.

Кнігі пісьменнікаў-землякоў вельмі запатрабаваныя сярод чытачоў бібліятэкі і заўсёды знаходзяць жывы водгук у іх сэрцах. Яны прывіваюць любоў і павагу да гісторыі і культуры роднага краю, дапамагаюць паўней адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, пашыраюць і ўзбагачаюць веды аб родных мясцінах.

У гэтым годзе мерапрыемства прайшло ў незвычайным фармаце, на ім, на жаль, не прысутнічалі галоўныя ўдзельнікі літаратурных зазімак – пісьменнікі. Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Курбыко Галіна распавяла прысутным пра дзейнасць членаў Саюза пісьменнікаў, больш падрабязна спыніўшыся на творчасці Віктара Бачарова, Ірыны Бараздзіны, Алы Юшко, Святланы Тамашэвіч, Станіслава Судніка. Знаёмства з іх жыццём і творчасцю дапамагло лепш зразумець мастацкую праўду твораў, прыгажосць нацыянальнай мовы, глыбіню думак і пачуццяў.

Да ўвагі прысутных супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі буктрэйлеры на выданні паэтаў і пісьменнікаў Лідчыны: зборнік “Гутарка” Віктара Бачарова, зборнік вершаў “Пялёсткі лёсу” Алы Юшко, зборнік вершаў і апавяданняў “Няхай будзе...” Ірыны Бараздзіной, паэтычны зборнік “Любіце жыццё” Святланы Тамашэвіч і іншыя.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, можна зрабіць выснову, што літаратурныя творы лідскіх аўтараў занялі сваё належнае месца ў культуры горада Ліда. Знаёмства з імі прылучае да маральнага і эстэтычнага багацця беларускай літаратуры, знаёміць з гісторыяй, культурай, з асаблівасцямі нацыянальнага характару беларускага народа, выхоўвае павагу да іх, дапамагае фарміраванню пачуцця патрыятызму.

 

ФОТА

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.