Бібліятэкары
распавялі пра цікавыя факты з біяграфіі беларускіх і рускіх класікаў ХІХ і ХХ
стагоддзяў і пра гісторыю стварэння іх твораў, а таксама правялі турнір знаўцаў
“Па творах класікаў 19-20 ст.ст.”. Як аказалася, сучасная моладзь ведае
беларускіх і замежных класікаў і чытае іх творы.
У рамках
мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу сярод чытачоў раённай бібліятэкі “Самы
актыўны чытач класікі 2019 года”. Прызёр конкурсу – Ліцкевіч Лідзія Фёдараўна.
Госці
мерапрыемства пазнаёміліся з членамі літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, якое
дзейнічае пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Лідскія паэтэсы Таццяна Сямёнава і
Тэрэса Смольская пазнаёмілі маладое пакаленне са сваёй творчасцю і прачыталі
свае вершы.
Сярод
удзельнікаў сустрэчы карысталася папулярнасцю і арганізаваная да мерапрыемства
выстава “Шэдэўры літаратурнага свету”, каля якой супрацоўнікі бібліятэкі
правялі бібліяграфічны агляд “Любімых кніг знаёмыя прыметы”.
Удзельнікамі
першага бібліямарафона сталі навучэнцы Лідскага каледжа. У далейшым
бібліятэкары плануюць практыкаваць правядзенне падобных бібліямарафонаў для
рознай мэтавай аўдыторыі.