Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Навiны раёна
26.08.2020

Стварэнне палатна - наша Спадчына. У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшлі навучальныя семінары па ткацтву

 

Создание полотна - наше наследие. В отделе ремёсел и традиционной культуры прошли обучающие семинары по ткачеству

З 17 па 21 жніўня 2020 года ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ГУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прайшлі навучальныя семінары па ткацтву. Гэта мерапрыемства праекта № ENI-LLB-1-098 «Умацаванне самабытнасці сельскіх раёнаў шляхам развіцця традыцыйных рамёстваў і турызму" ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014 - 2020 гг.

Мэта правядзення семінараў: прыцягнуць мясцовых жыхароў, дарослае насельніцтва, якія жадаюць навучыцца ткацтву, а таксама атрымаць звесткі пра асаблівасці традыцыйнага касцюма.

Навучанне ткацтву, вядома ж, пачынаецца з вывучэння станка і яго складаючых частак. Пад наглядам майстра, разбітыя на групы ўдзельнікі, ажыццяўлялі зборку некалькіх ткацкіх станкоў.

Як адбываецца стварэнне палатна? На пачатку неабходна зрабіць аснову з сотні нітак. Майстры дэманстравалі падрыхтоўку асновы на раме-сноўні і на круцёлцы-сноўні (па чарзе для ўсіх удзельнікаў). Далей адбываецца навіванне асновы на ткацкія станкі, пракідванне нітак асновы праз ніты і берда для двухрамізнага і чатырохрамізнага ткацтва.

Самая карпатлівая праца - наладжванне ткацкага станка - скончылася. Вось цяпер пачатак самай цікавай работы: стварэнне палатна. З-пад рук майстроў, а таксама з-пад рук навучэнцаў, сантыметар за сантыметрам выходзяць разнастайныя шэдэўры. Што вельмі прыцягвае людзей і зачароўвае.



Пояс - частка беларускага касцюма, які нёс як дэкаратыўную, так і обярэгавую функцыю. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з відамі пляцення паясоў: пляценне вітых паяскоў, ткацтва паясоў на дошчачках, ткацтва паясоў на ніце.

Вялікая цікавасць, вядома ж, ва ўсіх праяўляецца да традыцыйнага рэгіянальнага касцюма. Гэтай інфармацыяй з удзельнікамі семінара падзяліўся этнограф. Ірына Дыдышка распавяла і прадэманстравала мадэлі традыцыйнага сельскага адзення, характэрнага для нашай мясцовасці, з дэманстрацыяй фотаздымкаў, эскізаў.

Навучанне ткацтву зацікаўленых людзей дае магчымасць кожнаму дакрануцца да сваёй шматвяковой спадчыны, развіць у сабе новыя здольнасці, атрымаць любімую справу на доўгія гады.

 

 

Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю аддзела культуры Лідскага райвыканкама – вядучага бенефіцыяра праекта і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.


© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.