Версія для друку
Памер
+
Друк

Шклозавод "Нёман" вызвалілі ад некаторых падаткаў і дазволілі эмітаваць акцыі ў лік доўгу

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ нумар 144 "Аб ААТ "Шклозавод "Нёман", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для стабільнага функцыянавання прадпрыемства яго капітальныя збудаванні і зямельныя ўчасткі з 1 красавіка 2020 па 31 снежня 2044 года вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку.

Шклозавод "Нёман" пры наяўнасці ўласнага капіталу будзе штогод ажыццяўляць эмісію акцый дадатковага выпуску ў лік пагашэння ўтворанай на 1 мая 2020 года завінавачанасці перад ААТ "Белаграпрамбанк". Сума, на якую павялічваецца статутны фонд у сувязі з эмісіяй акцый, павінна быць не большая за розніцу паміж вартасцю чыстых актываў і сумай статутнага і рэзервовых фондаў прадпрыемства і не павінна перавышаць 20 працэнтаў яго статутнага фонду.

Пры адсутнасці ў ААТ "Шклозавод "Нёман" уласнага капіталу для эмісіі акцый банку будзе прапанавана прадаставіць адтэрміноўку да 1 студзеня 2041 года і растэрміноўку з 1 студзеня 2041 па 31 снежня 2044 года па пагашэнні завінавачанасці.

Частка аб'ектаў нерухомай маёмасці, што прыналежаць прадпрыемству, будзе бязвыплатна перададзена ва ўласнасць Лідскаму раёну.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lida.gov.by/by/republic-by/view/shklozavod-neman-vyzvalili-ad-nekatoryx-padatkau-i-dazvolili-emitavats-aktsyi-u-lik-dougu-2990-2020/

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА