Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

22 снежня – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА! Са святам, шаноўныя энергетыкі!

 Лідскае міжраённае аддзяленне дзяржаўнага энерганагляду віншуе ўсіх працаўнікоў і ветэранаў энергасістэмы Лідчыны, а таксама прадстаўнікоў энергетычнай галіны ўсіх агранізацый і прадпрыемстваў нашага гораду і раёну, з прафесійным святам – Днём энергетыка!

Паважаныя прадстаўнікі энергетычнага комплексу, а таксама энергетычных службаў прадпрыемстваў! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам! Энергетычная галіна сёння – гэта сучасны сектар айчыннай эканомікі, які стабільна і ўстойліва развіваецца, сістэма, якая пастаянна абнаўляе свой тэхнічны патэнцыял, карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у партнёраў як на тэрыторыі нашага рэгіёна, так і за яго межамі.

У цяперашні час існуе мноства экалагічна чыстых новых распрацовак для энергазабеспячэння. Яны выкарыстоўваюць невычэрпныя крыніцы: энергію зямлі, вады і ветру. Дзякуючы развіццю сучасных тэхналогій, цікавасць да працы энергетыкаў расце з кожным днём яшчэ больш.

Не толькі цяпер, у самыя кароткія зімовыя дні і самыя доўгія ночы года, а і пастаянна мы адчуваем неабходнасць і важнасць як самой электрычнай і цеплавой энергіі, так і ўсіх тых людзей, якія забяспечваюць нас гэтымі дабротамі. Значэнне працы энергетыкаў немагчыма пераацаніць, бо менавіта Ваша праца заслугоўвае асаблівай павагі, яна нясе святло і цяпло ў дамы, бальніцы, школы, дзіцячыя садкі ці офісы, садзейнічае стабільнаму развіццю ўсіх галін эканомікі як нашага рэгіёна гэтак і рэспублікі ў цэлым.

Без надзейнай энергасістэмы не можа функцыянаваць ні адно прадпрыемства, ні адна ўстанова сацыяльнай сферы, не можа быць наладжана нармальнае жыццё чалавека ў быце. Зычым кожнаму дасведчанаму працаўніку энергасістэмы заставацца для маладых спецыялістаў прыкладам прафесіяналізму і высокага майстэрства.

Акрамя Беларусі, Дзень энергетыка адзначаецца таксама ў Кыргызстане, Арменіі, Расіі і Украіне.

Дзяржаўны энергетычны нагляд Лідскага раёна віншуе ўсіх працаўнікоў і ветэранаў энергетычных галін Лідчыны з прафесійным святам, з надыходным Божым Нараджэннем і Новым годам!

Дзякуй вам, паважаныя энергетыкі, за высокую свядомасць і добрасумленнае стаўленне да справы. Жадаем Вам каб ў вашых сем’ях панавалі мір, спакой і дабрабыт, новых дасягненняў, пазітыўнай энергетыкі, працоўных перамог на карысць нашага рэгіёна і Беларусі.

 

Андрэй Боландзь,

дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lida.gov.by/ru/lida-news-ru/view/22-snezhnja-dzen-energetyka-sa-svjatam-shanounyja-energetyki-1652-2018/

© Лидский районный исполнительный комитет, 2016
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА