Тры Каралі – гэта вешчуны, якія,
згодна з хрысціянскімі традыцыямі, наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб
прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і міры. Імёны вешчуноў, якія
прыйшлі з падарункамі да немаўля – Каспар, Мельхіёр і Бальтазар. Цяпер яны
з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі падчас рытуала. Духоўнае значэнне абрада “Тры
каралі” ў тым, што чалавек, так як мудрацы, павінен шукаць Бога, і можа яго
знайсці, калі вельмі гэтага хоча. Дом, у які заходзяць мудрацы, будзе
бласлаўлёны Богам! Менавіта ў абрадзе “Тры каралі” хаваецца адна важная рыса
нашага народа – імкненне ўсіх адарыць увагай, добрымі пажаданнямі, павіншаваць
са святам, праспяваць рэлігійныя песні і прынесці кавалачак радасці ў кожны
дом, незалежна ад таго, заможныя гаспадары ў ім жывуць ці бедныя.
У аснову абрада пакладзена
шчырасць, добразычлівасць, пяшчота і ўзаемапавага.Гэты абрад – не проста прыгожы тэатралізаваны перформанс, але вяртанне да
вытокаў , бо рытуал цалкам адноўлены па запісах і ўспамінах старажылаў
Ваверскай зямлі.