Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Главная / Новости района
10.02.2020

Міністр інфармацыі : паклёпу і хлусні неабходна проціпаставіць аб'ектыўную і праўдзівую журналістыку

     Паклёпу і хлусні неабходна проціпаставіць аб'ектыўную і праўдзівую журналістыку, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на пасяджэнні падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Галоўнае, што мы можам і павінны проціпаставіць паклёпу і хлусні аб'ектыўную, праўдзівую журналістыку. Гэта базіс інфармацыйнай бяспекі краіны", - падкрэсліў міністр. У 2019 годзе контрпрапагандысцкая работа па матэрыялах дэструктыўных СМІ была ўзмоцнена. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" цэнтральнай пляцоўкай для развянчання і абвяржэння фэйкавых навін стала праграма "Клуб рэдактараў", на тэлеканале АНТ запусцілі праект "Антыфэйк". Міністр адзначыў актыўную работу БЕЛТА, газеты "СБ. Беларусь сегодня". 
Акрамя таго, у Беларусі прымаліся рашэнні аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія размяшчаюць неналежную рэкламу, інфармацыю аб рэалізацыі наркотыкаў, прапагандуюць парнаграфію, насілле, публікуюць экстрэмісцкія матэрыялы.
© Лидский районный исполнительный комитет, 2024.