15 октября 2019
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае на СВЯТА ТКАЦТВА
Сярод розных традыцыйных рамёстваў, здаўна
распаўсюджаных у народным побыце беларусаў, ткацтва лічылася адным з самых
паважаных і неабходных.
19 кастрычніка ў 12 гадзін ў
аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбудзецца СВЯТА ТКАЦТВА, прысвечанае
ручніку, як жыццёваму шляху чалавека, які суправаджаў любую падзею ў яго жыцці.
У рамках свята запланавана выстаўка ручнікоў «Узоры маёй
бабулі», песні, гульні, майстар-класы па ткацтву. Госці свята маюць магчымасць
прыняць удзел у абрадавых дзеяннях.
Выстаўка «Узоры маёй бабулі» (будзе працаваць
з 19 кастрычніка па 30 лістапада) распавядае аб асаблівасцях ручнога
ткацтва, яго гісторыі і традыцыях, працэсе вытворчасці. Шырока
прадстаўлены прылады і прыстасаванні для апрацоўкі льну і атрымання ўзорыстых
тканін: часалкі, цёрніца, трапло, прасніцы, верацёны, калаўроты, чаўнакі,
цэўкі, сукала, кросны. Экспануюцца ўнікальныя, разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання ручнікі з ільну і воўны. Асаблівая ўвага надаецца разгляду традыцыйнай
для тэрыторыі Лідчыны тэхніцы ткацтва: белаўзорыстаму палатну, захаванаму ў кампазіцыі
старадаўніх ручнікоў. Выстаўка будзе працаваць з аўторка па суботу з 8.30 да
17.30 у зале экспазіцый аддзела рамёстваў па вул. Савецкая 12.
Арганізатар і адказны за дзейнасць выставы – малодшы навуковы супрацоўнік
аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Савіцкая Марына Вячаславаўна.
Будзе вельмі цікава!!!
КАЛІ ЛАСКА, ЗАПРАШАЕМ!!!