22 октября 2019
Рэгіянальны конкурс Алена-Льняніца ў аграгарадку Ганчары
Рэгіянальны
конкурс “Алена-Льняніца” невыпадкова пройдзе
на базе філіяла “Ганчарскі Дом культуры” дзяржаўнай установы “Лідскі раённы
цэнтр культуры і народнай творчасці”, бо аграгарадок Ганчары з’яўляецца
сталіцай лёну Лідчыны і аб чым яшчэ сведчыць і наяўнасць пакоя ільну ў вышэй
названай клубнай установе.
У конкурсе
прымуць удзел прадстаўніцы Воранаўскага,
Іўеўскага, Карэліцкага і Лідскага раёнаў. Канкурсанткі прадставяць сваю творчасць у шасці
конкурсах. “Давайце пазнаёмімся”, “Дзяўчына без касы не мае красы”, “Льняная
асалода” – конкурс прыгатавання страў з ільну, гэта хатняе заданне, “Лён –
кашуля ў полі”, у якім удзельніцы прадставяць касцюмы з ільну, “Церці лён –
ляціць кастрыца”, конкурс хоббі “Свет захапленняў” завершыць праграму.
Ствараць святочны настрой на свяце
дапаможа ўзорны танцавальны ансамбль “Крышталікі”, дзіцячы фальклорны гурт
“Крынічка” дзяржаўнай установы “Бярозаўскі гарадскі Дом культуры”.
