Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

16 мая 2017

14 мая супрацоўкнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” прынялі ўдзел у ІІІ адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”

 14 мая супрацоўкнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” з п’есай “Патрыкей” тэатра “Батлейка” прынялі ўдзел у ІІІ адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі” сектара культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры” г.Смаргоні.

На суд журы ў складзе М.М.Андрэева – старшыні журы, Т.М.Ражэвай, І.Ю.Жук-Куніцкай, А.Ў.Лося, А.М.Рэцікава – членаў журы, работы прадставілі 5 аматарскіх калектываў Гродзеншчыны. Дыплом удзельніка фестывалю ўрачыста атрымалі:

·       Лялечны тэатр “Батлейка” ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

·       Тэатр-студыя батлейка “Вера.Надежда.Любовь” ДУА СШ №16 г.Ліды

·       “Беларуская хатка” ДУА СШ №10 г.Саліргорска

·       Лялечны тэатр “Буслянка” аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага выканаўчага камітэта.

·       Лялечны тэатр “Батлейка” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Пасля агляду спектаклей, журы размеркавала пераможцаў у наступнай паслядоўнасці:

- дыплом І ступені атрымаў лялечны тэатр “Батлейка” ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

- дыплом ІІ ступені - аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

- дыплом ІІ ступені - народны тэатр лялек “Батлейка” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”;

Намінацыю “Батлейка - хіт” атрымаў лялечны тэатр “Буслянка” аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага выканаўчага камітэта.

М.М.Андрэеў – старшыня журы, пасля цэрэмоніі ўзнагароджвання, падзякаваў удзельнікам фестывалю і даў творчыя парады. Мікалай Мікалаевіч выказаў думку, што ва ўстановах адукацыі дзеці павінны заставацца галоўнымі гледачамі і ўдзельнікамі лялечных тэатраў. Што датычыцца ўстаноў культуры, то батлейка павінна несці асветніцкую дзейнасць, а таксама можа з’яўляцца дадатковым сродкам выканання платных паслуг.

А.Ў.Лось, член журы, зрабіў канструктыўныя заўвагі кіраўнікам тэатраў і выказаў упэўненасць, што заклад поспеху ў гледача - гэта адданасць гульні з дзіцячай непасрэднасцю. Не трэба баяцца шукаць новыя формы падачы, але непрыемліма выкарыстоўваць сучасныя міргаючыя гірлянды, якія адцягваюць увагу ад дзеяння. Дзешавяць тэатр пакупныя мяккія цацкі. Яны не заменяць індывідуальнасць лялькі, зробленай сваімі рукамі. Важна максімальна закрываць акцёраў за корпусам, каб захаваць сакрамэнт гульні. Лялька застаецца галоўным персанажам у спектаклі. Яна павінна быць цікавай і суразмернай памерам скрыні батлейкі.

 

Узнагароджана мастак па сцэнаграфіі Дыдышка І.М. (метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”) дыпломам удзельніка ІІІ рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі” і падарункам.

 

Узнагароджана рэжысёр п’есы “Патрыкей” Вашкевіч І.І. (рэжысёр святаў і абрадаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчесці” ) дыпломам ІІ ступені і каштоўным падарункам.

 

Алесь Ўладзіміравіч Лось, заснавальнік Залескага тэатра лялек, разам з памочніцамі паказвае майстар – клас. Корпус батлейкі і лялькі  прадстаўлены як рэканструкцыя старажытнага народнага тэатра XVII ст.. П’еса “Цар Ірад” і сатырычныя мініяцюры бытавога характару выконваюцца максімальна прыбліжана да архаічнай формы гульні. Жывы гук галасоў, скрыпкі і бубна, запаленыя свечкі на паверхах батлейкі, асвятляючыя цемру залы, вяртаюць гледача ў сівую даўніну. Строгасць і прастата асяроддзя дапамагаюць успрыманню таго, што адбываецца на сцэне.

 

Метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Дыдышка І.М.