Главная / Новости района
01.04.2021

Асцярожна, вясновая паводка

Лідскае міжраённае аддзяленне дзяржаўнага энергагазнагляду нагадвае, што ў пачатку красавіка звычайна пачынаецца вясновая паводка. У гэты перыяд узнікае імавернасць падтаплення энергетычных аб'ектаў нашага рэгіёна, што можа ўскладніць умовы эксплуатацыі электраабсталявання і павялічыць рызыку пашкоджання электрычных сетак.

Жыхарам, якія жывуць у зоне затаплення, патрэбна быць асцярожнымі з электрычнасцю. Каб усцерагчы сябе і блізкіх ад паражэння электрычным токам, патрэбна выконваць некалькі элементарных правілаў:

• не набліжайцеся да змешчаных у зоне падтаплення трансфарматарных падстанцый і паветраных ліній электраперадачы;

• не праплывайце пад лініямі электраперадачы з-за змяншэння адлегласці ад паверхні вады да правадоў;

• пры ўзнікненні пагрозы затаплення ці атрыманні сігналу пра магчымае затапленне жылля, адключыце падачу электрычнасці ўсярэдзіну хаты: адключыце аўтаматычныя выключальнікі ці вывярніце коркі;

• вытлумачце дзецям правіла паводзін у перыяд паводкі;

• у выпадку падтаплення жылля і немагчымасці забяспечыць адвод вады ўласнымі сіламі, паведаміце пра сітуацыю ў МНС па тэлефоне: 101;

• калі вы заўважылі падтопленую электрычную падстанцыю, убачылі пашкоджаную апору, адарваны провад ці іскрэнне, паведаміце пра гэта дзяжурнаму дыспетчару электрычных сетак па тэлефоне 522654.

Памятайце, што электрычнасць смяротна небяспечная, калі не выконваць правіла электрабяспекі. Ваша жыццё – у вашых руках!

 Інспектар энергагазінспекцыі Лідскага МРА Дзяржэнергагазнагляду Андрэй Боландзь