Официальный сайт
 
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04
 

23 ноября 2020

IV АДКРЫТЫ РЭГІЯНАЛЬНЫ ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС ІМЯ ВЕРЫ НАВІЦКАЙ “ДАРОСЛЫЯ – ДЗЕЦЯМ”

 20 лістапада 2020 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.

Дадзены конкурс з’яўляецца яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй, ладзіцца ён раз у два гады, і ўпершыню прайшоў у 2014 годзе. Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх” напачатку ХХ-га стагоддзя і напісала шэраг кніг для дзяцей, у тым ліку тэтралогію пра Мусю Старабельскую.

Мэтай конкурсу з’яўляецца прапаганда творчай спадчыны Веры Сяргееўны Навіцкай сярод лідзян, а таксама выяўленне, падтрымка і заахвочванне лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Ліда – культурная сталіца 2020 года”, літаратурнаму конкурсу быў нададзены рэгіянальны статус.

У гэтым годзе на конкурс, які складаўся з намінацый “Паэзія” і “Проза”, прынята на разгляд больш за 180 работ. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваліся паўната раскрыцця тэмы, стыль выкладання, адлюстраванне асабістых адносін да тэмы і пісьменнасць. Журы нялёгка было вызначыць пераможцаў, так як сярод удзельнікаў былі як вопытныя аўтары, так і тыя, хто пакуль толькі спрабуе свае сілы ў напісанні літаратурных твораў.

Падчас прывітальнага слова дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Арцём Мікалаевіч Мартынаў падкрэсліў важнасць правядзення такіх конкурсаў, што садзейнічаюць развіццю творчага патэнцыялу таленавітых літаратараў Лідскага раёна, і падзякаваў прысутным за плённы ўдзел у конкурсе аўтараў добрых, цікавых і павучальных твораў для дзяцей.

Пераможцамі IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям” сталі:

·       I месца – Таццяна Сямёнава (намінацыя “Проза”);

·       II месца – Міхась Мельнік (намінацыя “Паэзія”);

·       III месца – Людміла Русь (намінацыя “Паэзія”).

Па добрай традыцыі пасля падвядзення вынікаў пісьменнік, журналіст, рэдактар часопіса “Лідскі летапісец” Станіслаў Вацлававіч Суднік прэзентаваў перад прысутнымі рэдкую кнігу. У 2016 годзе гэта была першая кніга тэтралогіі Веры Навіцкай на беларускай мове “Добра жыць на свеце”, у 2018 годзе – дзіцячая кніга Марыі Канапніцкай “Ад вясны да зімы”, у 2020 годзе – “Я сумавала па вучобе. Дзіцячыя і школьныя гады Альжбеты Табенскай з-пад Васілішак. Успаміны”.

Мерапрыемства, што адбылося ў шчырай і незабыўнай атмасферы, завяршылася агульным фотаздымкам.

Дасланыя на конкурс творы ўвайшлі ў выдадзены бібліятэкай зборнік “Дарослыя – дзецям”.

Варта адзначыць, што ў 2022 годзе адбудзецца юбілейны, V адкрыты рэгіянальны літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”. Паколькі конкурс з’яўляецца рэгіянальным, да ўдзелу ў ім будуць запрашацца і творчыя людзі з суседніх раёнаў.

 

ФОТА