Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

25 июня 2018

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў сваё 30-годдзе!

 Юбілейная дата адкрыта,

Гады птушкай ляцяць, не дагнаць,

Але ж нам усяго толькі 30,

Дык не будзем, сябры, сумаваць!

 

         21 чэрвеня ў Палацы культуры горада Ліды сабраліся сапраўдныя аматары народнай музыкі і песні, прыхільнікі творчасці вядомага ў Гродзенскай вобласці і за яе межамі народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік”, які адзначыў свой 30-гадовы творчы юбілей.

Пачыналася ўсё 32 гады таму назад, калі ў Гудскі сельскі клуб на пасаду загадчыка прыйшоў працаваць малады таленавіты хлапец – Андрэй Колышка. На адным з мерапрыемстваў, у час выступлення мясцовага хору, удзельнік мастацкай самадзейнасці зайграў на гармоніку полечку, ды так! што гледачы ледзве ў скокі не пусціліся... Вось тады ў Андрэя Колышкі з’явілася і запала ў душу ідэя стварэння калектыва народнай музыкі. У строі ансамбля тады былі тры гармонікі і барабан. Пазней дабавіліся кантрабас і дудка, затым скрыпка і цымбалы. На працягу 30-ці гадоў у калектыў прыходзілі творчыя людзі, і кожны аддаваў ансамблю сваё натхненне і талент. Сёння ў складзе калектыву – Андрэй Колышка (кіраўнік, гармонік), Іван Кароль (гармонік), Аляксандр Пучыла(кантрабас), Марыя Дукі (цымбалы), Ганна Ліпская (скрыпка), Алена Кавальчук (дуда), Алена Мілеўская (барабан). Выдатным вакалам радуюць слухачоў салісты ансамбля – Лілія ХвайніцкаяНаталля ВайцюкевічВольга Троцкая, Алеся ЯрунічаваКацярына Каспорская і Дзмітрый Пухнарэвіч.

Сучасны калектыў, як і раней, мае сваё індывідуальнае аблічча, непаўторную манеру выканання і рэпертуар, які ў асноўным складаюць беларускія, польскія, рускія народныя песні і мелодыі, а таксама апрацаваныя творы, запісаныя ад старэйшых жыхароў Лідскага раёна ў час фольклорных экпедыцый.

Адметна, што частку рэпертуару “Гудскага гармоніка” складаюць аўтарскія творы Андрэя Колышкі на словы экс-салісткі Ганны Баборык і творы, напісаныя ўдзельнікам ансамбля – Аляксандрам Пучыла на ўласныя вершы і вершы лідскага паэта Станіслава Судніка.

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” на высокім прафесійным узроўні прадстаўляе беларускае музычнае і песеннае мастацтва, як у нашай краіне, так і за яе межамі. За гады існавання калектыў прадставіў больш за шэсцьсот канцэртаў. “Гудскі гармонік” – удзельнік і неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх, абластных і раённых святаў, фестываляў і конкурсаў. З 2007 года звесткі пра ансамбль “Гудскі гармонік” уключаны ў Энцыклапедыю беларускага фальклору, а ў 2017 годзе – у энцыклапедычны даведнік “Беларускія народныя музычныя інструменты”.

 

На святочным юбілейным канцэрце гучалі віншаванні і падзякі ў адрас кіраўніка і ўдзельнікаў “Гудскага гармоніка”. Усе яны розныя па характару, па ўзросту, розныя па прафесіі, але аб’ядноўвае іх самае галоўнае – любоў да песні і зямлі беларускай.

За гады свайго існавання “Гудскі гармонік” набыў шмат сяброў. Каб павітаць і павіншаваць гэты выдатны калектыў, на свята прыйшлі народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёскі калыскі” Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра, народны вакальны ансамбль “Святліца” Дзітвянскага Дома культуры, народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” Палаца культуры г.Ліды. Святочныя пажаданні прагучалі ад прадстаўнікоў школ мастацтваў і іншых устаноў культуры аддзела культуры Лідскага райвыканкама.

   З нагоды 30-годдзя творчай дзейнасці, народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” узнагароджаны Граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. Падзячным пісьмом старшыні Лідскага раённага Савета дыпутатаў узнагароджваны ўдзельнік народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” – Аляксандр Пучыла, Ганаровай граматай Лідскага райвыканкама – Андрэй Колышка (кіраўнік калектыва), Падзячным пісьмом старшыні Лідскага райвыканкама – Ганна Ліпская, Граматай аддзела культуры Лідскага райвыканкама – Алена Кавальчук, Дзмітрый Пухнарэвіч. За плённую творчую дзейнасць, высокае прафесійнае майстэрства, прапаганду народных традыцый музычнага мастацтва Падзячным лістом ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” узнагароджаны ўсе ўдзельнікі ансамбля.

  Віншуем народны ансамбль «Гудскі гармонік» са святам! Дзякуем яго ўдзельнікам за высокае прафесійнае майстэрства і бязмежны энтузіязм. Калектыву жадаем поспехаў і новых творчых дасягненняў. Няхай і далей, на радасць усім, квітнее народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік”!

 

 Ансамбль “Гудскі гармонік” і арганізатары праграмы выказваюць словы ўдзячнасці спонсарам свята – філіялу РУВП “Гроднахлебпрам” Лідскаму хлебазаводу, прыватнаму транспартнаму  ўнітарнаму прадпрыемству “ТрыумТРАНС”, ААТ “Шклозавод “Нёман”. За творчую падтрымку, дапамогу пры падрыхтоўцы свята выказвае шчырую ўдзячнасць калектыву Палаца культуры горада Ліды.

 

 

Народный ансамбль народной музыки «Гудскі гармонік»

отметил свое 30-летие!

 

Юбілейная дата адкрыта,

Гады птушкай ляцяць, не дагнаць,

Але ж нам усяго толькі 30,

Дык не будзем, сябры, сумаваць!

 

         21 июня во Дворце культуры города Лиды собрались истинные любители народной музыки и песни, поклонники творчества известного в Гродненской области и за ее пределами народного ансамбля народной музыки «Гудскі гармонік», который отметил свой 30-летний творческий юбилей.

         Начиналось все 32 года тому назад, когда в Гудский сельский клуб на должность заведующего пришел работать молодой талантливый парень – Андрей Колышко. На одном из мероприятий, во время выступления местного хора, участник художественной самодеятельности заиграл на гармошке полечку, да так! что зрители едва в пляс не пустились... Вот тогда у Андрея Колышко появилась идея создания коллектива народной музыки. В составе ансамбля тогда были три гармошки и барабан. Позже добавились контрабас и дудка, затем скрипка и цимбалы. На протяжении 30-ти лет в коллектив приходили творческие люди, и каждый отдавал ансамблю свое вдохновение и талант. Сегодня в составе коллектива – Андрей Колышко (руководитель, гармошка), Иван Король(гармошка), Александр Пучило (контрабас), Мария Дуки (цимбалы), Анна Липская (скрипка), Елена Ковальчук (дудка), Елена Милевская (барабан). Прекрасным вокалом радуют слушателей солисты ансамбля – Хвойницкая Лилия, Наталья Войтюкевич, Ольга Троцкая, Алеся Яруничева, Екатерина Каспорская и Дмитрий Пухнаревич.

         Современный коллектив, как и раньше, имеет свой индивидуальный стиль, неповторимую манеру исполнения и репертуар, который в основном состоит из белорусских, польских, русских народных песен и мелодий, а также обработанных произведений, записанных от старейших жителей Лидского района во время фольклорных экспедиций.

         Примечательно, что часть репертуара «Гудскага гармоніка» составляют авторские произведения Андрея Колышко на слова экс-солистки Анны Боборик и произведения, написанные участником ансамбля – Александром Пучило на собственные стихи и стихи лидского поэта Станислава Судника.

         Народный ансамбль народной музыки «Гудскі гармонік» на высоком профессиональном уровне представляет белорусское музыкальное и песенное искусство, как в нашей стране, так и за ее пределами. За годы существования коллектив представил более шестисот концертов. «Гудскі гармонік» – участник и неоднократный победитель республиканских, областных и районных праздников, фестивалей и конкурсов. С 2007 года сведения об ансамбле «Гудскі гармонік» включены в Энциклопедию белорусского фольклора, а в 2017 году – в энциклопедический справочник «Белорусские народные музыкальные инструменты».

 

         На праздничном юбилейном концерте звучали поздравления и благодарности в адрес руководителя и участников «Гудскага гармоніка». Все они разные по характеру, по возрасту, разные по профессии, но объединяет их самое главное – любовь к песне и земле белорусской.

         За годы своего существования ансамбль приобрел много друзей. С приветственным поздравлением на празднике выступали народный семейный ансамбль Парфенчиков «Мы з вёскі-калыскі» Бердовского культурно-досугового центра, народный вокальный ансамбль «Святліца» Дитвянского Дома культуры, народный ансамбль песни и танца «Лидчанка» Дворца культуры г. Лиды. Праздничные пожелания прозвучали от представителей школ искусств и других учреждений культуры отдела культуры Лидского райисполкома.

         По случаю 30-летия творческой деятельности, народный ансамбль народной музыки «Гудскі гармонік» награжден Грамотой управления культуры Гродненского облисполкомаБлагодарственным письмом председателя Лидского районного Совета депутатов награжден участник народного ансамбля народной музыки «Гудскі гармонік» – Александр Пучило, Почетной грамотой Лидского райисполкома – Андрей Колышко (руководитель коллектива),Благодарственным письмом председателя Лидского райисполкома – Анна Липская, Грамотой отдела культуры Лидского райисполкома – Елена Ковальчук, Дмитрий Пухнаревич. За плодотворную творческую деятельность, пропаганду народных традиций музыкального искусства Благодарственным письмом ГУ «Лидский районный центр культуры и народного творчества» были награждены все участники ансамбля.

         Поздравляем народный ансамбль «Гудскі гармонік»  с праздником! Благодарим его участников за высокое профессиональное мастерство и безграничный энтузиазм. Коллективу желаем успехов  и новых творческих достижений. Пусть и дальше, на радость всем, процветает народный ансамбль народной музыки «Гудскі гармонік»!

 

         Ансамбль «Гудскі гармонік» и организаторы программы выражают слова благодарности спонсорам праздника – филиалу РУПП «Гроднохлебпром» Лидский хлебозавод, частному транспортному унитарному предприятию «ТриумТРАНС», ОАО «Стеклозавод «Неман». За творческую поддержку, помощь при подготовке праздника выражает искреннюю признательность коллективу Дворца культуры города Лиды.