Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

24 лютага 2020

23-га лютага Лідскі цэнтр культуры запрасіў у Лідскі замак на свята для ўсёй сям'і «23, БЛИН, февраля!»

 У гэты дзень Лідскі замак ператварыўся ў святочны мікс смачна-бліннага і ваенна-мужчынскага каларыту! Мерапрыемства стала месцам салодкіх бліноў, радасных сустрэч і сямейнага адпачынку на свежым паветры!

         На галоўнай сцэне гасцей свята чакала масленічная забаўляльная праграма «Ай, ды Масленіца!» ад студыі дзіцячых святаў «Сюрпрыз», танцавальныя выступы ад студыі танца «ZaycevDANCE». Парадавалі ўсіх выступленні кінолагаў Лідскага памежнага атрада, клуба каратэ «Кекусін-кан», кадэтаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Ліды». Музычную праграму прадставілі аркестр Лідскага пагранічнага атрада, эстрадная студыя «Акцэнт» Палаца культуры г. Ліды.

         Кожны змог зрабіць фота ў форме, пачаставацца салдацкай кашай на палявой кухні. На свяце працавала выстава-стэнд з дэманстрацыяй баявой зброі і тэхнікі, якія ўжываюцца ў органах памежнай службы.    Кожны госць свята мог прыняць удзел у сямейнай квэст-гульні «Бліндаж», паглядзець выставу самавараў і кухоннага начыння, паглядзець спектакль лялечнага тэатра «Батлейка», паспрабаваць блінны пачастунак ад Аладкі Смятанаўны.

         Вось так лідчане сустрэлі вясёлы і бесшабашны масленічны тыдзень і выдатна адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны!


​​​​​​​