Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
11.09.2020

Аб зменах у працы гарадскіх аўтобусных маршрутаў № 2 і № 4

  Паважаныя пасажыры! У мэтах паляпшэння транспартнага абслугоўвання навучэнцаў сярэдняй школы № 8, якія пражываюць у в. Малейкаўшчына, з 14 верасня 2020 года ўносяцца карэкціроўкі ў расклад руху гарадскога маршруту № 4а і арганізоўваецца рэйс па маршруце №   2а з заездам у в .   Малекаўшчына. Для таго, каб навучэнцы, якія пражываюць у в . Малейкаўшчына, маглі дабрацца да пачатку заняткаў у 2 змену да 14:00 гадзін, ч ас адпраўлення аўтобуса гарадскога маршруту №   4а ад канчатковага прыпыначнага пункта "Малейкаўшчына" скарэктаваны на 13:26 гадзін (замест 13:58). Каб навучэнцы маглі пасля заканчэння заняткаў у 2 змену (5-ы ўрок заканчваецца ў 18:35, 6-ы ўрок - у 19:30) дабрацца са школы да месца жыхарства ў в . Малейкаўшчына, час адпраўлення аўтобуса гарадскога маршруту № 4а ад прыпыначнага пункта "Белінвестбанк" скарэктавана на 18:46 гадзін (замест 18:31). Акрамя таго, арганізаваны рэйс па маршруце № 2а з заездам у в .   Малейкаўшчына адпраўленнем ад прыпыначнага пункта "Белінвестбанк" у 19:48 гадзін (замест рэйса маршруту № 4а ў 19:18). Даведкі па тэл.: 54-76-76.